(24.05.1959, в.Верхаўляны) – навуковец, кандыдат тэхнічных навук, доктар гістарычных навук, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2002), член-карэспандэнт Акадэміі ваенных навук Расіі (2011), палкоўнік запаса. З сялянскай сям’і. З 1966 па 1976 гг. вучыўся ў Малабераставіцкай сярэдняй школе. Закончыў Далёкаўсходняе вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Маршала Савецкага Саюза Ракасоўскага (1983, г . Благавешчанск), Вышэйшую інжынерную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР (1989 г ., г. Масква), аспірантуру Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай экадэміі (2002), дактарантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2006). Праходзіў службу на афіцэрскіх пасадах ва Узброеных сілах СССР. У 1989-1993 гг. выкладчык у Тальяцінскім вышэйшым ваенна-будаўнічым камандным вучылішчы. З 1993 па 2001 гг. працаваў у Камандна-інжынерным інстытуце МНС Беларусі выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, намеснікам начальніка вучэбнага аддзела, намеснікам начальніка інстытута (прарэктарам) па вучэбнай рабоце, першым намеснікам начальніка (першым прарэктарам) інстытута. З 2001 г . у цэнтральным апараце МЧС Рэспублікі Беларусь (начальнік аддзела, начальнік упраўлення). З 2005 г . – дацэнт кафедры тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2009-2013 гг. загадчык кафедры тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання факультэта падрыхтоўкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. За шматгадовую і бездакорную службу ўзнагароджаны 10 медалямі і 3 нагруднымі знакамі Міністэрства унутраных спраў. Аўтар болей за 130 навуковых публікацый, у тым ліку адной манаграфіі. Тэма яго навуковых прац - даследаванне гістарычнага попыту развіцця сістэмы дзяржаўнага кіравання і яго прымяненне ў сучаксных умовах.
Навуковыя публікацыі:
1. Яковчук, В. Гидравлические сопротивления гибких трубопроводов противопожарного водоснабжения: Дис. на соиск. учен. степ. канд. техн. наук: 05.23.04: 22.12.2000: 16.05.2001 / Бел. гос. политехн. акад. — Мн., 2000.
2. Яковчук, В. Государственное управление: пособие: для студентов учреждений высшего образования специальностей 1-26 01 03 "Государственное управление и экономика", 1-26 01 02 "Государственное управление и право": в 3 ч. / В. И. Яковчук. — Минск : Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2011—2015.
3. Яковчук, В. Становление и развитие системы государственного управления предупреждением и ликвидацией чрезвычайных ситуаций в Республике Беларусь / В. И. Яковчук // Научные труды Республиканского института высшей школы. — 2015. ― Вып. 15, ч. 1. ― С. 220―227.
4. Яковчук, В. Теория и практика государственного управления: история развития: пособие: для студентов учреждений высшего образования специальностей 1-26 01 02 "Государственное управление и право", 1-26 01 03 "Государственное управление и экономика", 1-26 03 01 "Управление информационными ресурсами" / В. И. Яковчук. — Минск : Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2016. — с. 164.
5. Яковчук, В. Развитие и функционирование системы пожарной безопасности в Беларуси (XIX—XX вв.): автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук: 07.00.02 / Яковчук Виктор Иванович. — Минск, 2008. — с. 37 .