Соламава Вольга Восіпаўна


Соламава Вольга Восіпаўна
(29.05.1920 – 02.02.1944)


Партызанка, сакратар Гродзенскага падпольнага камітэта камсамола. Нарадзілася ў в. Лаша Гродзенскага раёна. Там жа яна закончыла пяць класаў польскай школы. У 1939 г. ўступіла ў камсамол. Пасля заканчэння вучобы на шасцімесячных курсах пры Гродзенскім педвучылішчы прыступіла да працы ў Іванавіцкай школе. У 1940 г. была выбрана дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Вольга паспела эвакуіравацца ў Паволжа, у Мардовію. Але па яе настойлівай просьбе Соламаву выклікаюць у Маскву, у Беларускі штаб партызанскага руху. Закончыўшы спецкурсы, яна з групай таварышчаў у студзені 1943 г. самалётам перапраўляецца ў тыл ворага на Гродзеншчыну. В.Соламава разам з партызанамі хадзіла на баявыя заданні на чыгунку, прымала ўдзел у баях па разгроме фашысцкіх гарнізонаў. У другой палове студзеня 1944 г. В. Соламава з групай партызан выйшлі з Ліпічанскай пушчы ў напрамку Бераставіцкага раёна. 2 лютага 1944 г. яны апынуліся ў в. Жорнаўка. Адна група партызан накіравалася на Крынкі, другая на Саколку. Вольга Соламава разам з партызанам Васілём Бабічам засталіся наладзіць новыя сувязі з моладдзю вёскі. Але раптоўна папалі ў засаду. Завязаўся бой. Першым загінуў Бабіч, Вольга, параненая, працягвала адстрэльвацца. Апошнюю кулю, не жадаючы патрапіць у рукі ворагу, яна пусціла сабе ў сэрца.
За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з ворагам, Вольга Восіпаўна Соламава пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені і медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені”.

Бібліяграфія:

1. Соламава Вольга Іосіфаўна // Беларусь у вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 : энцыклапедыя. – Мінск : БелЭн, 1990. – С. 571.
2. Соломова Ольга Иосифовна (19201944) // Их именами названы…: энциклопедический справочник / БедСЭ; редкол.: И.П. Шамякин (гл. ред.) и др. – Минск, 1987. – С. 567568.
3. Плешавеня, А. М. Партызанка Вольга [Соламава] / А. М. Плешавеня // Памяць : гісторыка-дакум. Хроніка горада Гродна / рэд. кал. : Г. П. Пашкоў, Я. М. Жабрун, І. П. Крэнь і інш. – Мінск, 1999. – С. 412—414.
4. Долготович, Б. Д. Соломова Ольга Иосифовна [19201944] / Долготович Б. Д. Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник / Б. Д. Доготович. – Минск, 2008. – С. 205.
5. Ермашкевіч, Б. І. Соламава Вольга Іосіфаўна / Браніслаў Ермашкевіч // Ермашкевіч Б. І. Водсвет далёкіх дзён : да 70–годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне / Браніслаў Ермашкевіч. – Гродна, 2015. – С. 150–160.
6. Партызанка Вольга [Соламава] // Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) : да 50-годдзя Вялікай Перамогі / пад рэд. І. П. Крэнь і інш. – Гродна, 1995. – С. 109—110.
7. Пацэнка. М. І. Партызанка з Лашы Вольга Соламава / М. І. Пацэнка. – Вялікая Бераставіца, 2009. – С. 16.
8. Байгот, Ж. Музей имени Ольги Соломовой [в гимназии № 3 г. Гродно] / Жанна Байгот; фото // Гродзенская праўда. – 2015. – 21 сакавіка. – С. 7.
9. Веселуха, Е. Боевое прошлое и мирные победы: [об увековечении в названиях улиц и музеев имени героя Великой Отечественной войны Ольги Соломовой] / Екатерина Веселуха // Гродзенская праўда. – 30 студзеня (№ 9). – С. 6–7.
10. Мурина, С. Девушку прозвали Церетели: [об Ольге Соломовой] / Светлана Мурина // Гродзенская праўда. –  2014. – 5 лютага. – С. 8.
11. Мурина, С. Памяти Ольги Соломовой [1920–1944] / Светлана Мурина // Гродзенская праўда. – 2012. – 12 верасня. – С. 32.
12. Ольге Соломовой, человеку и теплоходу // Гродзенская праўда. – 2018. – 27 октября (№ 68). – С. 6.
13. Соломова Ольга Иосифовна [Электронный ресурс] // Почётные граждане – Гродненский городской исполнительный комитет: официальный интернет–портал. – Режим доступа: http://grodno.gov.by/ru/main.aspx?guid=2071. – Дата доступа: 27.01.2020.
14. Соломова Ольга [Электронный ресурс] // Википедия: свободная энциклопедия. – Электрон. дан. – [Б.м.], 2015. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Соломова,_Ольга_Иосифовна. – Дата доступа: 27.07.2019.
15. Соломова Ольга Иосифовна [Электронный ресурс] // Will–remember.ru Живы, пока о них помнят…: [сайт]. – Режим доступа: http://will-remember.ru/familii_na_s/solomova_olga_iosifovna.htm. – Дата доступа: 27.07.2019.
16. Соломова Ольга Иосифовна [Электронный ресурс] // Помни Про: электронный мемориал. – Режим доступа: http:// pomnipro.ru/ memorypage31245/biography. – Дата доступа: 27.07.2019.