Канстанцін
Сяргеевіч Заслонаў
(7.01.1910-14.11.1942)
Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў
партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую
Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943). Скончыў прафесіянальна-тэхнічную
школу ў Вялікіх Луках (1930). З 1939
г . начальнік паравознага дэпо ст. Орша. У верасні 1941 г . у Маскве сфарміраваў
з чыгуначнікаў партызанскі атрад, у кастрычніку перайшоў з ім лінію фронту,
уладкаваўся на працу ў Аршанскае дэпо. Стварыў і ўзначаліў некалькі дыверсійных
груп, якія разам з падпольнымі групамі Аршанскага патрыятычнага падполля
паралізавалі работу чыгуначнага вузла. З лютага 1942 г . камандзір
партызанскага атрада, з ліпеня 1942 – брыгады. Арганізаваў дыверсіі на чыгунцы,
узначальваў баявыя дзеянні супраць ворага на тэрыторыі Аршанскага, Лёзненскага,
Сенненскага і інш. раёнаў. Загінуў у час Купавацкага бою 1942 г .
Бібліяграфія:
1. Заслонаў
Канстанцін Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.6 / Рэдкал.:
Г.П.Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1998. – С.548.
2. Заслонов
Константин Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А.
М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
3. Збор
помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, Ін-т
мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.
рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985,— 496 с.
4. Бровка, П. Заслонов Константин Сергеевич
/ П.У. Бровка // Навечно в сердце народном. – 1977. – С. 161.
5. Диверсионно-боевая деятельность подпольщиков
// Всенародная борьба в Беларуси против немецко-фашистских захватчиков. – 1983.
– С. 153—155.
6. Памяць:
Гіст-дакум. Хроніка Оршы і Аршанскага раёна: У 2 кн.. Кн.1. Рэд.кал.: Г.П.
Пашкоў (гал. Рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1999. – 384 с.:
іл.
7. Иванов, В. Константин Заслонов / Всеволод Иванов
[Электронный ресурс] // Молодая гвардия https://www.molodquard.ru/heros 190. htm. — Дата доступа: 12.05.2020.