Алена Сталярэўская


Пляценнем дэкаратыўных вырабаў з газет Алена Сталярэўская пачала займацца з 2014 года. За гэты час зрабіла шмат разнастайных вырабаў з газетнай паперы: чаравічкі, вазачкі, шкатулкі рознай формы і расфарбоўкі, хлебніцы, лукошка для рукадзельніц, кошыкі і проста дэкаратыўныя штучкі.
З сакрэтам майстэрства Алена Сталярэўская пазнаёмілася ў Інтэрнэце, тэхніка выканання вырабаў заключаецца ў згортванні газет у трубачкі і пляценні з іх вырабаў па прынцыпе падобнага з пляценнем з лазы або саломы. Асноўны сакрэт крыецца ў тым, што газетныя трубачкі загадзя трэба ўвільгатняць, каб яны роўна клаліся і не пакідалі прасветы. Пасля гатовыя прадукты творчасці Алена Сталярэўская афарбоўвае, пакрывае акрылавым лакам, каб яны не жаўцелі, і па жаданні дэкаруе іх такім спосабам як дэкупаж (тэхніка ўпрыгожвання, з дапамогай выразанага (або выдранага) малюнка, якое прыляпляецца на паверхню нарыхтоўкі і затым замацоўваецца лакам).
У 2016 годзе ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы ім. А. М. Кавалеўскага была арганізавана выстава "Карнавал фантазій з газетнай паперы". Для ўсіх жадаючых, хто захацеў авалодаць майстэрствам стварэння вырабаў з газетнай паперы, Алена Сталярэўская правяла майстар-клас. Прысутныя ахвотна ўнікалі ў тэхніку пляцення.
Майстрыха, у сваю чаргу, падтрымлівала пачаткоўцаў умельцаў і распавяла гісторыю пра тое, як упершыню сама асвойвала газетнае пляценне.

Бібліяграфія:

1. Предко, Ю. Мастер на все руки / Юлия Предко; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 24 лютага. — С. 8.