ВАСІЛЁК

 Пах далікатны

дзікатраўя

ў зялёных гушчарах

лугоў.

Я павітаюся

з вятрамі

ды развітаюся

з тугой.

У пустазеллі

лінчавалі

рамонак белы

асаты.

Сцяжынку ўсю

пралычавалі

падземцы –

рупныя краты.

Віхурна

выбіўся ля сцежкі

блакітны

жвавы крамянёк

з вясёлай,

радаснай усмешкай –

да болю родны

васілёк.