“Гузік” графа Касакоўскага

        Ці задумваемся мы над тым, якую цікавую спадчыну заставілі нашы продкі ў нашых родных мясцінах? Ходзячы па будзёнай Бераставіцы мы яе не заўважаем і, сапраўды, патрэбен зрок дзіцяці, каб адкрыць нешта незвычайнае. Яшчэ ў дзяцінстве, блукаючы каля сённяшняга раённага шпіталя і, шукаючы першыя веснавыя кветкі, я выпадкова сутыкнулася з нечым, што вельмі ўразіла мяне. Тады я пабегла дамоў і зашчабятала сваёй матулі, што знайшла камень-гузік, вельмі вялікі і непадобны на іншыя. Матуля не паверыла мне, мабыць я была яшчэ зусім маленькай у яе вачах, хоць мне і было на той час 10 год. З цягам часу я забыла аб знаходцы, а, калі вучылася на ІІ курсе ГрДУ, то прыгадала аб гэтым. Я не магла паверыць у тое, калі зноў убачыла сваімі ўласнымі вачамі гэты “зузік”, што праз такі вялікі адрэзак часу ён заставаўся ляжаць на сваім месцы.
Камень, эліпсавіднай формы, аздоблены тонка выкананым узорам. Мае дзве неглыбокія адтуліны, якія сімметрычна размешчаны на цэнтральнай частцы прадмета. Прыблізна адносіцца да ХІХ стагоддзя. Знойдзены недалёка ад маёнтка Касакоўскіх. Мабыць, гэты камень ўвасабляе сабою частку нейкай архітэктурнай кампазіцыі маёнтка, існаваўшай, на маю думку, у часы Напалеона.
Сядзіба Касакоўскіх знаходзілася на тэрыторыі сучаснай раённай бальніцы, складалася з старога і новага палацаў, парку. Стары палац складаўся з двух будынкаў — каменнага, які адносіцца да пачатку ХІХ стагоддзя, і драўлянага, пабудаванага ў ХVІІ стагоддзі. Новы палац пабудаваны ў 1900 г. У сядзібе захоўвалася многа каштоўнасцей: напалеонаўскія дары, карцінная галерэя, мэбля розных эпох, бібліятэка, нумізматычная калекцыя.

P. S Дадзены артыкул быў надрукаваны невядомым аўтарам ў студзені-лютым 2003 года ў краязнаўчым часопісе Янус (№ 1-2), які выдаваўся на той момант школьным краязнаўчым таварыствам Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы. На сёняшні час месцазнаходжанне каменя не вядома.

                                                   Бібліяграфія:

 Археалагічныя знаходкі ў Алекшыцах. “Гузік графа Касакоўскага // Янус. — 2003. — № 1—2. — С. 5.

Страниц (31)1234567891011 Вперёд