Марцінчык Валянціна Міхайлаўна

Навуковец, педагог, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1971). Нарадзілася ў 1927 г. у в. Кубельнікі Бераставіцкага раёна. Скончыла Масалянскую сямігодку, фельчарска-акушэрскую школу ў Гродне (1948), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1957), аспірантуру  пры гэтым жа інстытуце. Працавала фельчарам на Гродзенскай абласной санэпідэмстанцыі, аграномам, галоўным аграномам у саўгасе “Гродзенскі”. З 1960 г. у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце: старшы лабарант, асістэнт, старшы выкладчык кафедры анатоміі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл, з 1972 па 1988 гг. - дацэнт кафедры кармлення і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл. Мае больш за 30 навуковых публікацый.

Бібліяграфія:

Асноўныя працы В.В. Марцінчык:
Использование облученных кормовых дрожжей как источник витамина Д2 при выращивании мясных утят: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук: специальность 03.102 Физиология животных / В. В. Мартинчик. - Каунас, 1971. – 19 с.

Літаратура пра В.В. Марцінчык:
1. Яны нарадзіліся на Бераставіччыне: Марцінчык Валянціна Васільеўна // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага р-на.- Мн.: БЕЛТА, 1999.- С.538-539.
2. Выпускники-наша гордость. Массолянский ясли-сад-начальная ...: [Электронный ресурс]. URL:http://masalyany.schools.by/pages/vypuskniki-nasha-gordost
3. К юбилею ГГАУ: Мартинчик Валентина Васильевна - Гродненский ...: [Электронный ресурс]. URL:http://www.ggau.by/ubilej-ggau/323-martinchik-walentina-wasiljewna
4. Кафедра кормления с/х животных - Гродненский государственный ...: [Электронный ресурс]. URL:http://www.ggau.by/btf/kafedry/kormleniya-sh-zhivotnyh