Лагада Ала Іванаўна

    Ала Іванаўна нарадзілася 1 студзеня 1940 года ў мястэчку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. Тут жа скончыла школу, а потым паступіла ў 1958 годзе ў Мінскі тэхнікум на бухгалтарскае аддзяленне, якое скончыла ў 1960 г. Пасля размеркавання працавала на масласырзаводзе ў Зэльве, а з 1963 года яна працуе бухгалтарам на Бераставіцкім масласырзаводзе. Па распараджэнні лёсу, у Вялікай Бераставіцы і прайшло ўсё яе жыццё. Тут, як у самай сапраўднай чароўнай казцы, напярэдадні Новага года Ала Іванаўна сустрэла свайго будучага мужа. У 1964 годзе ў сямейнай пары нарадзіўся сын Барыс. На пенсію жанчына сыходзіла з Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, дзе 20 гадоў працавала старшым эканамістам.
    Будучы на пенсіі вось ужо больш за 20 гадоў, жанчына не страціла сваю жыццёвую актыўнасць і аптымізм. Да прыкладу, Ала Лагода ні аднаразова абіраецца старшынёй першаснай арганізацыі ветэранаў Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, з'яўляецца ўдзельніцай Бераставіцкага народнага хору ветэранаў «Памяць сэрца» з самага першага дня яго існавання.

  Прымае актыўны ўдзел у многіх гуртках і аматарскіх аб'яднаннях на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Бераставіцкага ТЦСАН, на базе раённай бібліятэкі, наведвае нядзельную школу пры Святамікалаеўскай царкве, піша вершы і песні. І варта казаць пра тое, што цяпер імя Алы Лагады добра вядома не толькі ў Вялікай Бераставіцы, але і ва ўсім раёне, дзякуючы яе літартурнаму таленту пісаць вершы і песні, чаму, дарэчы, жанчына і прысвячае сягоння большую частку свайго часу.
      Вершы Ала Іванаўна стала пісаць яшчэ ў школьныя гады. А ва ўзросце 45 гадоў жаданне займацца літаратурнай творчасцю канчаткова перамагло. З тых часоў напісана звыш паўсотні вершаў і песень. Дарэчы, музыку да сваіх песен Ала Лагада стварае сама. У 2010 годзе Бераставіцкая раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа выдала першы зборнік вершаў і песняў Алы Лагады “С любовью к людям” (на рускай мове). У 2021 годзе выйшаў чарговы зборнік “Вершы, гумарэскі, прыпеўкі”, у якім паэтэса прадставіла свае беларускамоўныя, цікавыя вершы “Бабчын бізнес”,”Раб гарэлкі”, “Дзве кумы” і інш. Разам з усім гэтым, Ала Іванаўна прымудраецца ўтрымліваць хоць і не вялікаю, але гаспадарку і агарод.

    Галоўным дасягненнем у сваім жыцці Ала Лагада, як кахаючая маці, лічыць тое, што выгадавала таленавітага сына. І тут сапраўды ёсць чым ганарыцца. Барыс Лагада – сучасны артыст тэатра і кіно, рэжысёр і літаратар. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, затым – у ГІТІСе. Працаваў рэжысёрам у Крыварожскім і Новасібірскім тэатрах музычнай камедыі, дырэктарам і мастацкім кіраўніком Уральскага тэатра аперэты, галоўным рэжысёрам Іванаўскага музычнага тэатра, пазней рэжысёрам Іркуцкага музычнага тэатра ім. Загурскага. Барыс Лагада здымаўся ў мастацкіх фільмах “Беларусфільма”: “Меня зовут Арлекино”, “Под небом голубым”, “Мать Урагана” і інш.


Бібліяграфія:


Дудко, А. Встреча с талантливым земляком / Анжелика Дудко; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 23 ліпеня (№ 57). — С. 4. ББК 76+82

Дудко, А. "Чего стесняться тех морщин? ..." / Анжелика Дудко; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 19 снежня (№ 100). — С. 3. ББК 269

Лагода, А. Воины народа!: [поэзия] / Алла Лагода // Бераставіцкая газета. - 2022. — 23 лютага (№ 14). — С. 3. ББК 81

Лагода, А. Дороги: [поэзия] / Алла Лагода // Бераставіцкая газета. - 2021. — 26 чэрвеня (№ 49). — С. 10. ББК 81

Лагода, А.  Мини-проект. "Мир увлечений" - для активных и инициативных // Бераставіцкая газета. — 2010. - 14 красавіка (№ 28). - C.4 ББК Б226.3 

Лагода, А. Мы рады вам!: [поэзия] / Алла Лагода // Бераставіцкая газета. - 2021. — 24 красавіка (№ 31). — С. 11. ББК 81

Страниц (31)1234567891011 Вперёд