Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
Дэманстрацыя кінафільмаў на Беларусі пачалася ў канцы 19 ст., а ў пачатку 20 ст. дзейнічала ўжо 58 кінатэатраў. З 1946 года пачала сваю дзейнасць кінастудыя «Беларусьфільм». Важным напрамкам развіцця кінамастацтва Беларусі стала экранізацыя вядомых твораў беларускай літаратуры. Кінематограф здаўна сілкуецца літаратурай, чэрпаючы з яе тэмы і сюжэты, сітуацыі і герояў.

Іван Мележ "Людзі на балоце"
«Лю́дзі на бало́це»  беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа. Асноўная сюжэтная лінія фільма — прыход савецкай улады ў глухую вёску, згубленую сярод палескіх балот. Дзеянні адбываюцца ў беларускай вёсцы Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Не прачытаўшы "Людзей на балоце", сапраўды немагчыма спасцігнуць душу беларуса, ягоны нацыянальны характар, мары і памкненні.

Алесь Адамовіч "Ідзі і глядзі"
«Ідзі і глядзі » -  мастацкі фільм рэжысёра Элема Клімава, зняты ў жанры ваеннай драмы па кнізе Алеся Адамовіча. Дзеянне карціны разгортваецца на тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе. У цэнтры сюжэту - беларускі хлопчык, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай акцыі , на працягу двух дзён ператвараючыся з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога. Фільм быў адзначаны ўзнагародамі на некалькіх буйных кінафестывалях і заняў шостае месца ў савецкім кінапракаце 1986 года: яго прагледзелі 29,8 млн гледачоў. 


Якуб Колас "Новая зямля"
Экранізацыя аднайменнай паэмы Якуба Коласа ўражвае каларытам і гульнёй акцёраў. У фільме захаваны арыгінальны тэкст — стужка дапаможа навучыцца выразна чытаць твор. Добрая «падказка», калі трэба вывучыць на памяць пэўны ўрывак.


Янка Купала "Раскіданае гняздо"
Спектакль па п’есе Янкі Купалы паказвае трагічную гісторыю сям'і Зяблікаў. Вострасюжэтная драма мае і рамантычную афарбоўку, таксама ў творы шмат сімволікі.



Уладзімір Караткевіч "Дзікае паляванне караля Стаха"
Сааўтарам сцэнарыя да фільма з’яўляецца сам У. Караткевіч — аўтар дэтэктыва. Экранізацыя блізкая да арыгінала, але (крыху спойлера) у фільме зменена канцоўка. Стужка і кніга — два паралельныя сусветы, аб’яднаныя сюжэтам. Тым, хто моцна ўражаны мастацкім тэкстам, раім ставіцца да фільма як да асобнай версіі аповесці.

Уладзімір Караткевіч "Чорны замак Альшанскі"
Яшчэ адна экранізацыя твора У. Караткевіча — дэтэктыўнага рамана з той жа назвай. Галоўны герой — Антон Косміч — разблытвае клубок былых злачынстваў, якія адбыліся ў розны час. Ідэя фільма (ды і твора) заключана ў словах Косміча: «Хтo нe пaмятae мiнyлaгa, xтo зaбывae мiнyлae — acyджaны знoў пepaжыць ягo. Бeзлiч paзoў».

Міхась Чарот «Свінапас»
«Лясная быль» Юрыя Тарыча зняты па аповесці Міхася Чарота «Свінапас». У 1926 годзе паказы гэтай стужкі праходзілі з аншлагамі па некалькі разоў на дзень, але хто ведаў, што менавіта на гэтым падмурку будзе будавацца ўсё беларускае кіно? Экранізацыі, знятыя ў Беларусі, дагэтуль выклікаюць пачуццё гонару за айчыннае кіно і літаратуру.


Васіля Быкава «У тумане»
«У тумане» Сяргея Лазніцы, зняты паводле аповесці Васіля Быкава і адзначаны на «Канскім кінафестывалі» прызам ФІПРЭСІ за лепшы фільм асноўнага конкурсу.


Вячаслаў Адамчык «Чужая бацькаўшчына»
Валерый Рыбараў зняў драму «Чужая бацькаўшчына» паводле раманаў пісьменніка Вячаслава Адамчыка. Па некаторых звестках, стужку ўбачылі 800 тысяч гледачоў, многія з іх адзначалі, што фільм заварожваў кожным кадрам: прыгожыя пейзажы, сцэны з сялянскага жыцця адсылалі да 1938 года, у Заходнюю Беларусь, якая тады ўваходзіла ў склад Польшчы. Дарэчы, ідэя фільма з’явілася ў аператара Фелікса Кучара — менавіта ён прынёс кнігу Адамчыка рэжысёру Валерыю Рыбараву, і той захапіўся, «адчуў, што гэта мастацтва». Пры тым, што кінематаграфіст не ведаў беларускай мовы, кіно вырашылі здымаць менавіта на ёй, бо такімі былі кніжныя словы Адамчыка, а магію твора губляць было немагчыма, нават назву фільма Рыбараў заклікае пісаць толькі па-беларуску — у гэтым ёсць таямнічы сэнс.