Скапец Георгій Міхайлавіч

(1944, в. Бераставічаны), ваенны навуковец, доктар тэхнічных навук (1995), прафесар 4-га ЦНДІ МА РФ, заслужаны дзеяч навукі Расіі (1987), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфарматыкі. У 1960 г. закончыў Вялікабераставіцкую сярэднюю школу, у 1965г. - Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча, Ваенную акадэмію імя Жукоўскага, ад’юнктуру.  З лістапада 1997 г. па цяперашні час – вядучы навуковы супрацоўнік 4-га ЦНДІ МА РФ. Аутар і сааўтар болей за 170 навуковых прац, выдаў манаграфію. У навуковых працах распрацавана тэорыя і прыкладная метадалогія абгрунтавання тэхнічнага аблічча (абрысу) ўніфіцыраваных авіяцыйных комплексаў (АК) рознага прызначэння. Вынікам навукова-метадычнай працы д.т.н., прафесара Г.М.Скапца з’яўляецца стварэнне навуковай школы ў галіне фарміравання тэхнічнага аблічча (абрысу) перспектыўных АК. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 6 кандыдатаў і 2 доктара тэхнічных навук.