ПЕСНЯ АБ БЕРАСТАВІЦЫ

 Выйду сінім ранкам, шчыра падзіўлюся—

Прыгажосць якая, хаты ў садах...

I здаецца зноўку ў маладосць вярнуся,

Патану ў азёрах, у тваіх вачах.

А ў Бераставіцы—чыстыя крыніцы,

Аў Бераставіцы—лепшыя гады...

А Бераставіца мне начамі сніцца,

Мне начамі сніцца, дзе я малады.

Ласкава сустрэне залатое поле,

Спелы, важкі колас ляжа ў далонь...

Жаўруковай песняй звоніць наваколле,

А зарніца ў росах развяла агонь.

Аў Бераставіцы—светлыя зарніцы,

А ў Бераставіцы—звонкія званы...

А Бераставіца —ты мая жывіца,

Летуценняў мроі, мараў туманы.

На тваіх палетках ураджай багаты,

Непаўторны водар на тваіх лугах...

Апрануўся сёння ў новыя хаты,

Мой пасёлак родны ў сонца прамянях.

А Бераставіца—мая мілавіца,

А Бераставіца—гістарычны край,

А Бераставіца—для мяне сталіца,

Для мяне сталіца і зямны мой рай.