НАРАДЗІЎСЯ Я ЎЛЕТКУ

 Нарадзіўся я ўлетку

з лёгкім прозвішчам

                                 Летка.

А ўвосень падрос,

нібы грыб

паміж лоз.

Ад марозу

зімою

дбайны бусел

замовіў,

вясны цёплыя ліўні

сок для моцы

далі мне.

Нашумеў

лёс шчаслівы

бор,

ад мудрасці сівы.

Кожны промень

на сэрцы

не абыдзе – спатыкнецца.

А з высокіх

блакітаў

мае вочы

адліты.

Шыя працаю

грузне,

рукі ўздужыла

кузня.