Каменны могільнік у вёсцы Клепачы

 

За 0,2 км на поўдзень ад вёскі, на ўзвышаным правым беразе р. Свіслач, ва ўрочышчы Царковішча. Захавалася каля 10 магіл яцвяжскага паходжання (14 — 16 ст). Выявіў у 1937 г. А. Лявіцкі, абследаваў у 1984 г. Я. Г. Звяруга. На некаторых камянях ёсць крыжападобныя знакі. Раскопкі не праводзіліся.

                                               Бібліяграфія:

Гарады і вёскі Беларусі. Т.9. Кн.I. Гродзенская вобласць : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; редкалегія У. У. Андрыевіч і інш.. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя iмя Пятруся Броўкi, 2016. - 844 с. ББК 63.3(4Беи)я2

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я.Абламскі, І.М.Чарняўскі, Ю.А.Барысюк. - Мн.: БЕЛТА, 2009. - 684с. ББК 79.0(4Беи)я2

Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi. Гродзенская вобласць / АН БССР, Iн-т мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору; рэдкал.: С.В.Марцэлеў i iнш. - Мінск: БелСЭ, 1986. - 370с. ББК 63.3(4Беи)

Турок, Л. Археалагічныя помнікі Бераставіцкага раёна / Людміла Турок // Бераставіцкая газета. — 2023. — 20 ліпеня. — С. 6.