Дзегцярова Марына Аляксандраўна

Нарадзілася Марына Аляксандраўна 4 ліпеня 1952 года ў Вялікай Бераставіцы. У 1975 годзе скончыла фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага інстытута ім. Я.Купалы. Працавала настаўнікам матэматыкі ў Кастрычніцкай СШ ім. Салаўя на Гомельшчыне ў 1975-1986 гадах. У лютым 1986 года вярнулася на радзіму – у Вялікую Бераставіцу, дзе была прынята ў Вялікабераставіцкую СШ імя Сяргея Восіпавіча Прытыцкага арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы. З 1994 года выкладала матэматыку.

У 1987 годзе ўзначаліла школьны клуб «Пошук», які займаецца пошукам імёнаў загінуўшых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Бераставіцкага раёна. Удзельнічала ў стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Бераставіцкі раён». За пошукавую працу ўзнагароджана медалямі “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” (2005 г.) і “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." (2015 г.).

        З 2007 года Марына Аляксандраўна – педагог дадатковай адукацыі, працягвае працу школьнага клуба «Пошук».
      У 2010 годзе жанчына захапілася літаратурнай творчасцю, пачала пісаць вершы. Першыя творы былі прысвечаны сям'і, любімай працы, сябрам. Паступова тэматыка іх пашыралася, дзякуючы назапашанаму жыццёваму вопыту і педагагічнай працы. Вершы пра мастацтва, прыроду, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пра Радзіму напісаны ў простай казачнай форме, якая не патрабуе рыфмы. Яны напоўнены падзякай і павагай, якія нясе нам чалавек – настаўнік, настаўніца добрых спраў.

Страниц (31)1234567891011 Вперёд