Ірына Панок


Ірына Аляксандраўна Панок захапляецца вырабам цацак у тэхніцы валяння з воўны, ваты, абрэзкаў шыцця. Жанчына дэманструе свае працы ў музеі Вавёркі, дзяржаўнай установе культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага", ва ўстановах адукацыі раёна, дае майстар-класы для людзей розных узростаў.
Пра тое, што Ірына Аляксандраўна захапляецца вырабам цацак і лялек у тэхніцы валяння з воўны, ласкутнага шыцця і з ваты, мы ўжо пісалі ў раённай газеце. Жанчына выстаўляла свае працы ў музеі Вавёркі, давала майстар-клас у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ёлачныя цацкі ў выглядзе фігурак людзей у старадаўняй сялянскай вопратцы, лапікавыя лялькі, звярка з воўны, кветкавыя кампазіцыі - усяго каля сарака работ - сапраўды выглядаюць казачнымі персанажамі. У іх жыве душа майстра і бачны своеасаблівы аўтарскі стыль. Найлепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць.

Бібліяграфія:

1. Гончарова, С. Куклы Ирины Панок отмечены поощрительным призом / Светлана Гончарова // Бераставіцкая газета. — 21.09.2018 г.
2. Гончарова, С. Кукольная сказка Ирины Панок // Светлана Гончарова // Бераставіцкая газе. — 19.05.2018 г.