Громка Мікалай Іванавіч


Навуковец і педагог. Нарадзіўся ў 1953 г. у в. Пыхоўцычы. Скончыў Малабераставіцкую сярэднюю школу (1970), факультэт прыкладной матэматыкі  БДУ імя Леніна (1976). Там жа працаваў выкладчыкам на кафедры агульнага (1976-1983), потым сістэмнага праграміравання (1983-1987), у 1987-1991 гг. – асістэнт кафедры матэматычнага забеспячэння сістэм аўтаматызаванага праектавання на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. З 1991 – асістэнт, старшы выкладчык кафедры эканамічнай інфарматыкіэканамічнага факультэта БДУ.  Апублікаваў больш за 40 навуковых прац.  Аўтар навукова-папулярнай кнігі “Введение в страну ЭВМ» (1984), вучэбнага дапаможніка “Асновы інфарматыкі. Лабараторны практыкум для студэнтаў эканамічнага факультэта” (Мінск, 2005) Больш за 10 яго распрацовак укаранёны ў вытворчасць у Беларусі і ў краінах СНД. Узнагароджаны сярэбраным медалем ВДНГ.

Бібліяграфія:

Асноўныя працы:
1. Введение в страну ЭВМ.  Народная асвета. Минск, 1984.
2. Основы информатики. Лабораторный практикум для студентов экономического факультета Минск: БГУ, 2005. – 80 с.

Літаратура пра М.І. Громку:
1. Яны нарадзіліся на Бераставіччыне: Громка Мікалай Іванавіч // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага р-на.- Мн.: БЕЛТА, 1999.- С.531.
2. Громко Николай Иванович — Экономический факультет БГУ ...: [Электронный ресурс]. URL: https:// economy.bsu.by (Дата звароту 29.03.2018)
3. Сотрудники кафедры — Экономический факультет БГУ ...: [Электронный ресурс]. URL: https:// economy.bsu.by › Факультет › Кафедры › Кафедра экономической инф (Дата звароту 29.03.2018)