Дарашкевіч Валерый Мікалаевіч


(1947, в. Карпаўцы), навуковец, кандыдат тэхнічных навук (1981). Скончыў Вялікабераставіцкую СШ (1965), фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя Леніна па спецыяльнасці ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі. Працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі АН БССР, скончыў аспірантуру. Удзельнічаў у распрацоўцы праекта “Атамныя перасоўныя электрастанцыі”. З 1988 г. у Інстытуце радыёбіялогіі АН БССР. У 1990 – 1994 гг. — у Віцебску, намеснік дырэктара па навуковай частцы Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута. Мае 60 навуковых публікацый, 6 вынаходніцтваў, выдаў 4 кнігі. З 1994 г. жыве і працуе ў Кіеве.

Бібліяграфія:

Літаратура пра В.М. Дарашкевіча:
Яны нарадзіліся на Бераставіччыне: Дарашкевіч Валерый Мікалаевіч // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага р-на.- Мн.: БЕЛТА, 1999.- С.531.