Калініна (Чушынская) Клаўдзія Уладзіміраўна


Доктар гістарычных навук (1900), прафесар (1992). Нарадзілася ў 1938 г. у в. Падбагонікі. Скончыла Малабераставіцкую сярэднюю школу (1954), Уладзікаўкаўказскі педагагічны універсітэт (1962), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1968), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1974). Працоўную дзейнасць пачала ў 1955 г. на будоўлях г. Арджанікідзе, куды трапіла па камсамольскай пуцёўцы. Працавала рабочай, сакратаром камітэта камсамола будтрэста, першым сакратаром Прамысловага райкома камсамола,  другім сакратаром абкома камсамола, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі абкома партыі. З 1974 г. у Маскве: загадчык аддзела ў Музеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, намеснік дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў Акадэміі грамадскіх навук. З 1990 намеснік загадчыка кафедры нацыянальных і федэральных адносін у Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Распрацавала аўтарскі вучэбны курс “Нацыянальныя меньшасці і карэнныя малаколькасныя народы ў нацыянальнай палітыцы Расійскай Федэрацыі”. З’яўляецца аўтарам вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў: “”Нацыянальныя меньшасці ў Расіі” (М., 1993), “Нацыянальныя меньшасці ў Расійскай Федэрацыі” (М., 2007), “Дзяржаўная нацыянальная палітыка і кіраванне этнапалітычнымі працэсамі. Вучэбна-метадычны комплекс” (М., 2009, у сааўтар.). “Тэорыя і гісторыя нацый і нацыянальных зносін. Вучэбна-метадычны комплекс (М., 2009, у сааўтар.), “Этнагенез народаў Расіі і сучасныя міжнацыянальныя працэсы. Вучэбна-метадычны комплекс” (М., 2009), “Карэнныя малаколькасныя народы Расійскай Федэрацыі. Вучэбна-метадычны дапаможнік” (М. 2011, у сааўтар.), “Еўразійская прастора і фарміраванне еўразійскай цывілізацыі / Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Еўразійства: ад дыялога да ўзаемадзеяння” Да 20-годдзя выступлення ў МДУ імя М.В. Ламаносава Прэзідэнта Казахстана Н.А. Назарбаева. Тэзісы дакладаў” (М. 2014), “ Інтэграцыйныя зносіны Расіі і Казахстана як аб’ектыўны працэс” (Этнасоцыум і міжнацыянальная культура.- 2014.- №1, у сааўтар.)

Бібліяграфія:

Асноўныя навуковыя працы:
1. Калинина, К. Государственная национальная политика и управление этнополитическими процессами. Учебно-методический комплекс / К. Калинина и др. – М., 2009.
2. Калинина, К. Деятельность Коммунистической партии Советского Союза по подбору, подготовке и воспитанию колхозных кадров в 1946-1958 гг: (По материалам Чуваш. АССР). Автореферат дисс. на соискание учен. степени кандидата ист. наук / К. Калинина; Моск. ордена Ленина и ордена Трудового Красного Знамени гос. ун-т им. М. В. Ломоносова. Ист. фак. Кафедра истории КПСС. — М., 1963. — 21 с.
3. Калинина, К. Евразийское пространство и формирование евразийской цивилизации / К. Калинина // Международная научно-практическая конференция «Евразийство: от диалога к взаимодействию». К 20-летию выступления в МГУ им. М.В. Ломоносова Президента Казахстана Н.А. Назарбаева. Тезисы докладов. – М., 2014;
4. Калинина, К. Интеграционные отношения России и Казахстана как объективный процесс / К. Калинина и др. // Этносоциум и межнациональная культура.- 2014.- №1.
5. Калинина, К. Коренные малочисленные народы Российской Федерации. Учебно-методическое пособие / К. Калинина и др. – М., 2011.
6. Калинина, К. Национальные меньшинства в России / К. Калинина. – М., 1993;
7. Калинина, К. Национальные меньшинства в Российской Федерации: учебное пособие / К. Калинина. – М., 2007;
8. Калинина, К. Национальные отношения в СССР: история и современность / Акад. обществ. наук ЦК КПСС / К. Калинина. — М. : АОН, 1991. — 184 с.
9. Калинина, К. Национальные отношения в СССР: история и современность: Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра ист. наук: (07.00.02) / К. Калинина; Акад. обществ. наук ЦК КПСС. — М., 1991. — 43 с.
10. Калинина, К. Национальные отношения в СССР [[Микроформа]]: (История и современность) : Дис. ... д-ра ист. наук: (07.00.02) / К. Калинина. - М., 1991. - 343 с.
11. Калинина, К. Оценка работоспособности коммутационных элементов с нестабильным сопротивлением контактов: (05.12.14; 05.12.02): Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. техн. Наук / К. Калинина. — Рига, 1985. — 18 с.
12. Калинина, К. Теория и история наций и национальных отношений. Учебно-методический комплекс / К.Калинина и др. – М., 2009.
13. Калинина, К. Этногенез народов России и современные межнациональные процессы. Учебно-методический комплекс / К. Калинина. – М., 2009.

Літаратура пра К.У. Калініну:
1. Яны нарадзіліся на Бераставіччыне: Чушынская (Калініна) Клаўдзія Уладзіміраўна // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага р-на.- Мн.: БЕЛТА, 1999.- С.542.
2. Калинина Клавдия Владимировна: [Электронный ресурс]. URL:http://etnopolitolog.ru/index.php/ru/glavnaya/81.../164-kalinina-klavdiya-vladimirovna (Дата звароту 09.09.2017)