ПАКЛОН ТАБЕ, БЕРАСТАВІЦА...

 Паклон табе, Бераставіца...

Пасля скітанняў і пакут,

Акрэслена мне паявіцца

У родны дом, у родны кут.

Ляцелі думкі вераніцай,

Калі ў сэрца стукаў боль,

К табе, мая Бераставіца,

Святы дзе хлеб, святая соль.

Дзякуй табе, Бераставіца...

Настой палёў тваіх і траў,

Памог душы маёй гаіцца

І целу раўнавагу даў.

Кашмары доўга будуць сніцца,

Але ж не падаю я ніц.

Лячы мяне, Бераставіца,

Жывой вадой тваіх крыніц.

Лячы мяне, Бераставіца,

Духмяным подыхам вятроў,

Суквеццем залатой пшаніцы

I шчырасцю маіх сяброў.