Скарб з Вялікай Бераставіцы

  
      Шмат яшчэ гістарычных скарбаў утойвае наша бераставіцкая зямля. І здараецца, вестуны тых далёкіх часоў праяўляюць свой воблік для будучыні.
      У 2007 г. раённы краязнаўчы музей папоўніўся адметным скарбам. Наш зямляк з Бераставіцы, які жыве ў г. Гродна (прозвішча і адрас ён не назваў), перадаў 60 манет 1659-1666 гадоў. Яны захоўваліся ў гліняным збанку ў зямлі на працягу трох з паловай стагоддзяў. Скарб быў выкапаны падчас земляных работ на агародзе каля Вялікай Бераставіцы. Івану Руткоўскаму, навуковаму супрацоўніку музея ўдалося вызначыць, што гэта “шэлегі” альбо па-іншаму “соліды” часоў Вялікага Княства Літоўскага. У народзе іх яшчэ называлі “барацінкамі” ад прозвішча Бараціні Ціт Лівій (1617-1681), італьянца па паходжанні, які быў у той час арандатарам Кракаўскага манетнага двара, буйнейшага ў Рэчы Паспалітай. Пастанову аб чаканцы шэлегаў Варшаўскі сейм прыняў 22 сакавіка 1659 г. І манеты чаканілі да 1666-га года з партрэтам польскага караля Яна ІІ Казіміра. Частка перададзеных нам манет — з медзі, частка — са сплаву медзі з серабром.
   З 2014 года манетны скарб выстаўлены ў экспазіцыі Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы.
   Як нам паведамілі археолагі, такія скарбы на Беларусі сустракаюцца часта. А вось на Бераставіччыне падобныя знаходкі здараюцца рэдка.


Бібліяграфія:

        Руткоўскі, І. Скарб знайшлі ў Бераставіцы / Іван Руткоўскі // Бераставіцкая газета. — 2007. — 26 верасня. — С. 6.
Страниц (31)1234567891011 Вперёд