Царква Успення Прасвятой Багародзіцы в. Гольні

         

    Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы пабудавана ў 1903 г з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма. Абкружана бутавай агароджай. З боку апсіды храма асобна стаяла каркасная шатровая званіца. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае нетыповую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: у аснове цэнтральны кубападобны аб’ем, шатровы дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане. Да сцен цэнтральнага аб’ёму далучаны больш нізкія аднолькавай вышыні пабудовы: з захаду кубападобны прытвор пад 2-схільным дахам, з усходу, поўначы і поўдня — паўкруглыя апсіды. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя і атынкаваныя элементы архітэктурнай аздобы — аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.

Бібліяграфія: 

Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя iмя П. Броўкi, 2008. - 488 с. ББК 85.11(4Беи)я2 

НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1139, арк. 105