Алясюк Вітольд Казіміравіч

Навуковец, кандыдат тэхнічных навук (1976). Нарадзіўся ў 1936 г. у г. п. Вялікая Бераставіца. Скончыў Вялікабераставіцкую сярэднюю школу, фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя Леніна, аспірантуру пры Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР. Працаваў у навукова-тэхнічным інстытуце абароннай прамысловасці. Мае больш за 30 навуковых публікацый.

Бібліяграфія:

Асноўныя працы:
Олесюк, В. Исследование влияния фазовых превращений и основных параметров ВТМО и ПТМО на эффект термопластического упрочнения сталей: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата технических наук / Олесюк Витольд-Якуб Казимирович. — Минск, 1975.  — С. 22.
Літаратура пра В.К. Алесюка:
Яны нарадзіліся на Бераставіччыне: Алясюк Вітольд Казіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага р-на.- Мн.: БЕЛТА, 1999.- С.529-530.