АЛА ЛАГАДА

    Ала Іванаўна нарадзілася 1 студзеня 1940 года ў мястэчку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945) скончыла Ўрэчаўскую школу, а потым паступіла ў 1958 годзе ў Мінскі тэхнікум на бухгалтарскае аддзяленне, якое скончыла ў 1960 г. Пасля размеркавання працавала на масласырзаводзе ў Зэльве, а з 1963 года яна працуе бухгалтарам на Бераставіцкім масласырзаводзе. Па распараджэнні лёсу, у Вялікай Бераставіцы і прайшло ўсё яе жыццё. Тут Ала Іванаўна сустрэла свайго будучага мужа. У 1964 годзе ў сямейнай пары нарадзіўся сын Барыс, які ў будучыне стане артыстам тэатра і кіно, рэжысёрам і літаратарам.
    З 1971 года ўся паследучая работа Алы Лагады звязана з фінансавай і эканамічнай дзейнасцю на Бераставіччыне. 20 гадоў працавала старшым эканамістам Бераставіцкага райвыканкама. Будучы на пенсіі вось ужо больш за 20 гадоў, жанчына не страціла сваю жыццёвую актыўнасць і аптымізм. Да прыкладу, Ала Лагода ні аднаразова абіраецца старшынёй першаснай арганізацыі ветэранаў Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, з'яўляецца ўдзельніцай Бераставіцкага народнага хору ветэранаў «Памяць сэрца» з самага першага дня яго існавання.
    Прымае актыўны ўдзел у многіх гуртках і аматарскіх аб'яднаннях на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Бераставіцкага ТЦСАН, на базе раённай бібліятэкі, наведвае нядзельную школу пры Святамікалаеўскай царкве, піша вершы і песні. І варта казаць пра тое, што цяпер імя Алы Лагады добра вядома не толькі ў Вялікай Бераставіцы, але і ва ўсім раёне, дзякуючы яе літартурнаму таленту пісаць вершы і песні, чаму, дарэчы, жанчына і прысвячае сягоння большую частку свайго часу.
    Вершы Ала Іванаўна стала пісаць яшчэ ў школьныя гады. А ва ўзросце 45 гадоў жаданне займацца літаратурнай творчасцю канчаткова перамагло. З тых часоў напісана звыш паўсотні вершаў і песень. Дарэчы, музыку да сваіх песен Ала Лагада стварае сама. У 2010 годзе Бераставіцкая раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа выдала першы зборнік вершаў і песняў Алы Лагады “С любовью к людям” (на рускай мове). У 2021 годзе выйшаў чарговы зборнік “Вершы, гумарэскі, прыпеўкі”, у якім паэтэса прадставіла свае беларускамоўныя, цікавыя вершы “Бабчын бізнес”,”Раб гарэлкі”, “Дзве кумы” і інш. Разам з усім гэтым, Ала Іванаўна прымудраецца ўтрымліваць хоць і не вялікаю, але гаспадарку і агарод.


ЛЮБОВЬ ПРИХОДИТ НЕЗАМЕТНО ...

О СЕБЕ

ЦВЕТОК ПОЛЕВОЙ


Страниц (31)1234567891011 Вперёд