Царква Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай у аг. Пагранічны

 У 2009 годзе быў атрыманы дазвол на атрыманне ўчастка пад будаўніцтва храма. 27 лістапада 2010 года пасля заканчэння Боскай Літургіі вернікамі быў здзейснены хрэсны ход да месца будаўніцтва новага храма. Пры саборным набажэнстве святароў Бераставіцкага благачыння ўсталявалі крыж і асветлена месца пад будаўніцтва храма. 9 ліпеня 2013 года пасля саборнага набажэнства з удзелам Уладыкі Арцемія, Біскупа Гродзенскага і Ваўкавыскага, адбылася закладка капсулы.

  Два цяжкія гады ішло ўзвядзенне сцен храма. Прыхаджане і айцец Сергій перыядычна звярталіся на прадпрыемствы, да вернікаў з заклікам аб дапамозе.

    У якасці спонсараў выступілі КСУП «Пагранічны-Агра» ў асобе дырэктара Н.І. Прымачэнка, Бераставіцкі РЭС у асобе начальніка А.А. Ганчарыка, ДРБУ №160 КУП «Гроднааблдарбуд» у асобе былога начальніка У. А. Арцюхевіча, філіял «Аўтамабільны парк №18 г. п. Бераставіца» ААТ «Гроднааблаўтатранс», Бераставіцкі хлебапрыёмны ўчастак Роскага вытворчага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі», філіял Бераставіцкі БУРАКАПУНКТ адкрытага акцыянернага таварыства «Скідзельскі цукровы камбінат», пагранічная застава «Пагранічны» №10, ураджэнец аг. Пагранічны, а цяпер жыхар г. Рыга, індывідуальны прадпрымальнік А.Р. Навумовіч, жыхар аг. Пагранічны, кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Раніца” Л.А. Курганскі.

Дзякуючы сумесным намаганням 14 чэрвеня 2015 года быў усталяваны цэнтральны купал. А праз год - 5 чэрвеня 2016 года - пасля саборнага набажэнства і хроснага ходу з удзелам Уладыкі Арцемія, Біскупа Гродзенскага і Ваўкавыскага, быў асвечаны і ўсталяваны купал на званіцу. 

Жыхар аг. Пагранічны Васіль Макарчук ахвяраваў асабістыя сродкі для вырабу званоў, якія былі асвечаныя 14 кастрычніка 2018 года. 4 верасня гэтага года адбылася яшчэ адна важная падзея ў будаўніцтве храма ўстаноўка разьбянога іканастаса з пісанымі абразамі. 

26 кастрычніка 2019 года ў аг. Пагранічны адбылася знакавая ў духоўным і гістарычным плане падзея - асвяшчэнне новага храма ў гонар Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Узначаліў свята асвяшчэння і Боскай літургіі Высокапраасвяшчэнны Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі 

 

Бібліяграфія:

 

Гончарова, С. "Храм — небо на земле": в агрогородке Пограничный освятили новый храм / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 29 кастрычніка (№ 85). — С. 1, 4. ББК 69+714

Грибанова, С. Престольный праздник в Пограничном / Светлана Грибанова // Бераставіцкая газета. - 2021. — 8 чэрвеня (№ 44). — С. 4. ББК 69

Кергет, И. Построили храм вместе / Инна Кергет // Бераставіцкая газета. - 2019. — 6 лістапада (№ 87). — С. 4. ББК 69+714

Шелест, С.  И у церкви, и у светских учреждений задачи общие //  Бераставіцкая газета. -  2015. -    13 чэрвеня (№ 46). -  C. 8. ББК Б69