Дзешка Іван Фёдаравіч


Навуковец і педагог, кандыдат гістарычных навук (1973). Нарадзіўся ў 1931 г. у в. Плюскалаўцы. Скончыў Вялікабераставіцкую сярэднюю школу (1951), БДУ імя Леніна (1957). Працаваў выкладчыкам гісторыі ў Бераставіцкім раёне (Лішкаўская сямігодка), у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, у Гродзенскай абласной арганізацыі таварыства “Веды”, у Гродзенскім медінстытуце. Завочна скончыў аспірантуру пры БДУ імя Леніна. Працаваў у Гродзенскім педінстытуце (потым універсітэт) імя Я. Купалы, 15 гадоў загадваў кафедрай агульнай гісторыі, з 1977 г. — дацэнт. Мае больш за 30 навуковых публікацый. Памёр у 1998 г.

Бібліяграфія:

Літаратура пра І.Ф. Дзешка:
1. Яны нарадзіліся на Бераставіччыне: Дзешка Іван Фёдаравіч // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага р-на.- Мн.: БЕЛТА, 1999.- С.532.
2. История кафедры - Факультет истории, коммуникации и туризма...: [Электронный ресурс]. URL: https:// fh.grsu.by/index.php/hist-dep-gen-hist