Анацэвіч Ігнат Сымонавіч

(1780, в. Малая Бераставіца — 18.02.1845, Санкт-Пецярбург), гісторык, археолаг, архівіст, педагог,  прафесар Віленскага ўніверсітэта (1818), Калежскі асаэсар (1827). Скончыў Ваўкавыскае вучылішча (1789—1796), вучыўся ў Гродзенскай акруговай школе (1796—1797), настаўніцкай семінарыі ў Элку (1801—1802). Атрымаў узнагароду міністра адукацыі і каралеўскую стыпендыю на двухгадовае навучанне ў Кёнігсбергскім універсітэце. Вучыўся там з 1802, быў высока ацэнены прафесурай, атрымаў падоўжанне каралеўскай стыпендыі яшчэ на два гады і скончыў універсітэт у 1806 годзе. Выкладаў польскую мову, пачаткі рускай мовы, займаў пасаду афіцыйнага перакладчыка прускага караля; працаваў у Кёнігсбергу да 1809 г. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1810—1811), атрымаў званне магістра філасофіі. Выкладаў на публічных курсах для дзяржаўных служачых усеагульную гісторыю, права і палітэканомію. З 1813 — настаўнік Беластоцкай гімназіі, з 1817 — памочнік дырэктара. З восені 1818 — намеснік прафесара ў Віленскім універсітэце, чытаў курс усеагульнай гісторыі (1818—1821), расійскай статыстыкі і дыпламатыі (з 1821). Абраны экстраадынарным прафесарам (28.06.1827). Пасля выкрыцця арганізацыі «Патрыёты Айчыны» (восень 1827 г.) быў палічаны тым, хто сваім уплывам падштурхнуў моладзь да дысідэнцтва. Арыштаваны ў лютым 1828, у маі 1828 высланы з Вільні ў Малую Бераставіцу. У 1834 г. пераехаў у Пецярбург. Працэс Анацэвіча цягнуўся да 21.02.1836, калі Сенат вызваліў яго ад суда і следства. Працаваў у Археаграфічнай камісіі (з 1834 г.). Першы беларускі даследчык Вялікага Княства Літоўскага (“Накід першабытнай гісторыі Літвы”, 1846; “Накід гісторыі ВКЛ”, 1849 і нш.), пачынальнік айчыннай гістарыяграфіі. Спрабаваў стварыць агульную гісторыю ВКЛ. Распрацаваў і чытаў у Віленскім універсітэце першы спецыяльны ўніверсітэцкі курс, прысвечаны мінуламу беларускага і літоўскага народаў. Стварыў цэласную арыгінальную навуковую карціну гісторыі ВКЛ ад старажытнасці да канца 16 ст. Некаторыя элементы гэтай канцэпцыі ляжаць у аснове пазнейшых беларускай і літоўскай гістарыяграфій. Распрацаваў класіфікацыю крыніц па гісторыі ВКЛ ад старажытнасці да 1569 года, выдзеліўшы наступныя іх групы: міжнародныя трактаты, Метрыка ВКЛ і Кароны, судовыя акты і акты капітул, «Хроніка…» Мацея Стрыйкоўскага, «Гісторыя Літвы» Войцеха Каяловіча, трактат Міхалона Літвіна «Аб норавах татар, ліцьвінаў і маскавітаў», Галіцка-Валынскі летапіс, тайны архіў крыжакоў. Важнымі лічыў таксама «нямыя помнікі», да якіх адносіў руіны замкаў, пахаванні, рэшткі адзення і зброі, урочышчы (напрыклад, гара Міндоўга пад Навагрудкам), народныя песні. Даў характарыстыку гэтым групам крыніц. Увёў у навуковае абарачэнне вялікую колькасць фактычнага матэрыялу, які стаў хрэстаматыйным. Склаў перыядызацыю гісторыі Літвы ад першага ўзгадання гэтай назвы (1009) да 1569 года, падзяляючы яе на 5 перыядаў: 1009—1183: «міфічная гісторыя», якая пачынаецца ад першага летапіснага ўзгадання Літвы. 1183—1240: «няпэўная гісторыя»: ад нападаў Літвы на «рускія краіны» — Пскоў і Ноўгарад, да панавання Міндоўга. 1240—1386: «больш пэўная гісторыя»: спачатку «вялікія клопаты ад крыжакоў», пазней, ад панавання Гедзіміна, нарастанне моцы Літвы. Эпоха доўжыцца да ўвядзення Ягайлам хрысціянства. 1386—1447: «вяршыня магутнасці» Літвы пасля пераадолення ёю раздробленасці. 1447—1569: «пераход пад уладу Польшчы» і канец, пасля Люблінскага сейма, «асобнай гісторыі Літвы»; «уліццё» гісторыі Літвы ў гісторыю Польшчы.

Бібліяграфія:

Апублікаваныя працы І.С. Анацэвіча:
1. Онацевич, Ж. Отрывок из путевых записок профессора Виленского университета Игната Онацевича во время проезда его через одну часть Гродненской губернии // Северный архив.- 1822.- №4.- С.474-485.
2. Albertrandi, J. Dwadzieścia sześć lat panowania Władysława Jagiełły, króla polskiego. Przygot. Do druku I.Onacewicz. Wydał E.Raczyński.- Wroclaw, 1845.
3. Albertrandy, J. Panowanie Henryka Waleziusza i Stefana Batorego, królów polskich. Wyjęte z rękopismów Jana Albertrandego, Biskupa Zenopolitańskiego. Przez Żegotę Onacewicza, profesora historii przy Uniwersytecie Wileńskim.-  T. 1-2.- Warszawa, 1823. –VII, 519 s.
4. Albertrandy, J. Panowanie Henryka Waleziusza i Stefana Batorego, królów polskich. Z rękopismów  Albertrandego. Podług wydania Ż.Onacewicza. Z dołączeniem pamiętników.- Kraków, 1860.- VIII, 472 s.
5. Albertrandy, J. Panowanie Kazimierza Jagiełłończyka, króla polskiego i w. Księcia litewskiego. Wyjęte z rękopismów Jana Albertrandego. Wydał Żegota Onacewicz, profesor statystyki i dyplomacji w Uniwersytecie Wileńskim.- T. 1-2. – Warszawa, 1826.- T. 1.- [Ż.O. Przemowa.- S. I-VII.]266 s.; T. 2.- 307 s.
6. Narbutt, T. O herbarzu Kojałowicza (Artykuł udziełony z dopiskami P. Żegoty z Małej Brzostowicy) // Tygodnik Peterburski.- 1844.- №21.- S. 136-138.
7. Onacewicz, Ż. Rzut oka na dzieje Wielkiego Księstwa Litewskiego // Pamiętnik Naukowo-Literacki (wilno).- 1849.- T.1.- S.7-27.
8. Onacewicz, I. Nota o kuratorii Nowosilcowa, podana na ręce generała Rosen // Nowosilcow w Wilnie w roku szkolnym 1823/4. Dolączona Nota o kuratorii Nowosilcowa, podana na ręcę generała Rosen przez Onacewicza.  Wyd. J. Lelewel.- Warszawa, 1831.- S. 93-115.
9. Onacewicz, Ż. Franciszek Krasiński, podkanclerzy koronny, biskup krakowski // Biblioteka Warsawska.- 1849.- T. 3.- S. 95-100.
10. Onacewicz, Ż. Nota; Genealogia familii Jagiełłońskiej // Hlebowicz A.B. Krótki rys życia Witolda, w.księcia litewskiego.- Wilno, 1821.- S. 115-122 i tablica.
11. Onacewicz, Ż. Rzut oka na pierwotne dzieje Litwy // Rocznik Literacki (Petersburg). – 1846.- T. 3.- S.1-8.
12.  Onacewicz, Ż. Uwagi nad historią powszechną // Magazyn Powszechny.- 1840.- №11-12.- S. 260-283.
Іншыя апублікаваныя крыніцы:
1. Ign. Onacewicz do Ad. Jochera [Z Moskwy, 30 grudnia 1839] // Materiały do dziejów literatury i oswiaty na Litwie i Rusi / Wyd. T.Turkowski. – Wilno, 1937. – T. 2. – S. 271–273.
2. Kurier Wilenski. – 1845. – № 22. – С. 169.
3. Laiskai Teodorui Narbutui: Epistolinis dialogas / Parende R.Griskaite – Vilnius, 1996. – 662 l.
4. Lelewel J. Przygody w poszukiwaniach i badaniu rzeczy narodowych polskich. – Poznan, 1858. – 100 s. (S. 33–34).
5. Listy oryginalne Zygimunta Augusta do Mikolaja Radziwiłła Czarnego / Oprac. S.A.Lachowicza. – Wilno, 1842.– 323 s.
6. Morawski S. Kilka lat młodosci mojej w Wilnie. 1818-1825. – Warszawa, 1959. – 641s.
7. Odyniec A.E. Wspomnienia z przeszłosci. – Warszawa, 1884. – S. 217–218.
8. Pamietniki Dycia ksiedza Stanisława Jundziłła // Archiwum do dziejów literatury i oswiaty w Polsce. – Kraków, 1914. – T. XIII. – S. 33–179.
9. Sobieszczanski. Wiadomosc o zbiorze atlasów _ map Ignacego Onacewicza // Biblioteka Warszawska. – 1849. – № 3.– S. 406.
10. Stoc M. Kilka slów o szkołach polskich za Pruss południowych // Oredownik naukowy. – 1845. – № 13. – S.103–104.
11. Stoc M. Kilka slów o szkołach polskich za Pruss południowych // Oredownik naukowy. – 1845. – № 14. – S.111–112.
12. Wspomnienia biskupa Adama Stanisława Krasinskiego. – Kraków, 1900. – 128 s.
13. Z pamietników H.Klimaszewskiego // Iwaszkiewicz J. Ksiega pamiatkowa ku uczczeniu 350 rocznicy załoDenia i X wskrzeszenia Uniwersytetu Wilenskiego. – T. 1. – Wilno, 1929.– S. 384–403.
14.  Żegota Onacewicz // Oredownik Naukowy. – 1845. – № 8. – S. 63.

Літаратура пра І.С. Анацэвіча:
1. Анацэвіч Ігнат Сымонавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Х–ХІХ стагоддзі: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995. – С. 346.
2. Анацэвіч Ігнат Сямёнавіч // Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. – Гродна, 2000. – С.16.
3. Белазаровіч, В. Генэзіс гістарычнай навукі паводле Ігната Анацэвіча / В. А. Белазаровіч // Ігнат Анацэвіч: жыццёвы шлях, педагагічная і навуковая спадчына: матэрыялы рэгіянальнай і навуковай канферэнцыі (Малая Бераставіца, 21 кастрычніка 2005 года) / [рэдкалегія: С. А. Габрусевіч і інш.]. — Гродна, 2008. — С. 57―61.
4. Біч М. Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь / М. Біч // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 1. – С. 15–26.
5. Габрусевіч, С. А. Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына: гіст. нарыс / С. А. Габрусевіч, С.В. Марозава.- Гродна: ГрДУ, 2005.- 216 с.
6. Живописная Россия. Литовское и Белорусское Полесье. Репринтное воспроизведение издания 1882 года. – Минск, 1993.
7. Иконников В. Опыт русской историографии / В. Іконников. – Киев, 1891–1892. – Т. 1.
8. Историки Гродненщины: Материал в помощь лектору / Сост. А.Н.Нечухрин. – Гродно, 1989. – 27 с.
8. Караў Д.У. Анацэвіч Ігнат Сымонавіч / Д.У.Караў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1. – Мінск, 1996. – С. 341.
9. Караў Д.У. Анацэвіч Ігнат Сымонавіч / Д.У.Караў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. – Мінск, 1993.– С. 117–118.
10. Карпыза В. Вёска Самойлавічы і яе цэрквы / В.Карпыза // Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: Зборнік навуковых прац. – Гродна, 2003.
11. Латышонак А. Народзіны беларускай нацыянальнай ідэі / А. Латышонак // Спадчына. – 1992. – № 1. – С. 9–14.
12. Лихачев Е. Онацевич Игнатий / Е. Лихачев // Русский биографический словарь. – СПб., 1905. – Т. 12. – С. 263.
13. Марозава, С. Прафесар Ігнат Анацэвіч ― першы беларускі даследчык Вялікага княства Літоўскага / Святлана Марозава // Silva rerum nova : штудыі ў гонар 70-годдзя Г. Я. Галенчанкі / [укладальнікі: А. Дзярновіч, А. Семянчук]. — Вільня [Вільнюс]; Мінск, 2009. — С. 173―183.
14. Марозава, С. Прафесар І. Анацэвіч як гісторык / С. В. Марозава // Ігнат Анацэвіч: жыццёвы шлях, педагагічная і навуковая спадчына : матэрыялы рэгіянальнай і навуковай канферэнцыі (Малая Бераставіца, 21 кастрычніка 2005 года) / [рэдкалегія: С. А. Габрусевіч і інш.]. — Гродна, 2008. — С. 15—37.
15. Марозаў С. Ігнат Анацэвіч: старонкі біяграфіі / С.Марозаў // Białoruskie Zeszyty Historyczne. – 2002. – № 22. – S. 275–305.
16. Марозаў С. Тайнае студэнцкае таварыства “Племя сарматаў” у Віленскім універсітэце і справа прафесара Ігната Анацэвіча / С.Марозаў // Цюркскія народы ў гісторыі Беларусі: Матэрыялы ІХ міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. 2–3 верасня 2003. Ч. ІІ. – Мінск, 2005.
17. Маслыка Г.А. Анацэвіч Ігнат Сымонавіч Г.А.Маслыка // Асветнікі зямлі Беларускай. Х – пачатак ХХ стагоддзя: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 2001. – С. 21–22.
18. Николаев С. Открытие старой коллекции / С .Николаев // Litwa Radzecka. – 1980. – № 12. – S. 150–151.
19. Николаев С.И. О коллекции Игната Онацевича / С.И. Николаев // Духовная культура славянских народов: литература, фольклор, история: Сборник статей к ІХ Международному съезду славистов. – Ленинград, 1983. – С. 197–209.
20. Орловский Е.Ф. Исторический очерк Гродненской гимназии / Е.Ф. Орловский. – Гродно, 1901.
21. Семянчук, А. Калекцыя прафесара Ігната Анацэвіча ў "Пушкінскім Доме" / А. А. Семянчук // Ігнат Анацэвіч: жыццёвы шлях, педагагічная і навуковая спадчына : матэрыялы рэгіянальнай і навуковай канферэнцыі (Малая Бераставіца, 21 кастрычніка 2005 года) / [рэдкалегія: С. А. Габрусевіч і інш.]. — Гродна, 2008. — С. 45―57.
22. Токць, С. Сяляне Бераставіччыны ў часы Ігната Анацэвіча / С. М. Токць // Ігнат Анацэвіч: жыццёвы шлях, педагагічная і навуковая спадчына : матэрыялы рэгіянальнай і навуковай канферэнцыі (Малая Бераставіца, 21 кастрычніка 2005 года) / [рэдкалегія: С. А. Габрусевіч і інш.]. — Гродна, 2008. — С. 90―96.
23. Шолкович С. Эпизод из хроники бывшего Виленского университета / С. Шолкович //Виленский вестник. – 1869. – № 53–54.
24. Beavoius D. Szkolnictwo polskie na ziemiach litewsko– ruskich (1803–1832). – Lublin, 1991. – T. 1. – 386 s.
25. Bezcenne polskie rękopisy odnaleziono w Moskwie // ?ycie Warszawy. – 1979. – 22–23 wrzesnia.
26. Białokozowicz B. Między wschodem a zachodem: Z dziejów formowania seę białoruskiej świadomości narodowej. – Białystok, 1998. – S. 59.
27. Bieliński J. Uniwersytet Wileński (1579–1831). – T. III. – Kraków, 1899–1900. – 734 s.
28. Ivinskis Z. Lietuvos Istorija iki Vitauto Didźiojo mirties. – Roma, 1978. – 430 l.
29. Iwaszkiewicz N. Bezcenne polonika: Na tropach sensacyjnego odkrycia // Literatura. – 1979. – № 51–52. – S. 12–13.
30. Iwaszkiewicz J. “Plemię sarmatów”. Kartka z dziejów tajnych związków na Uniwersytecie Wileńskim // Ateneum Wileński. – 1923. – № 3–4. – S. 481–505.
31. Iwaszkiewicz J. Ignacy Żegota Onacewicz – historyk Litwy: Z dziejów dawnego Uniwersytetu Wileńskiego / Wydał L.Żytkowicz // Studia i materiały z dziejów nauki polskiej. – Warszawa.1961. – Seria A, zeszyt 4. – S. 41–126.
32. Jakśtas J. Ż.Onacevićius - Lietuvos praeities meilis skiepytojas Vilnaus universitete // Praeitis. – 1943. – № 105. – L. 2–3.
33. Janowski L. W promeniach Wilno i Krzemenca. – Wilno, 1923. – S. 99–102.
34. Jonynas I. Istorijos Baruose. – Vilnius, 1984. – 230 l.
35. Księga pamiątkowa ku uczczeniu 350 rocznicy założenia i X wskrzeszenia Uniwersytetu Wileńskiego. – T. 1. – Wilno, 1929. – 438 s.
36. Łatyszonek O. Unia a białoruski ruch narodowy od połowy XVIII do połowy XX wieku // Metropolita Andrzej Szeptycki. Studia i materiały / Pod red. A.Zięby. – Kraków, 1994. – S. 75 – 89.
37. Łatyszonek O., Mironowicz A. Historia Białorusi od połowy XVIII do końca XX wieku. – Białystok, 2002. – S. 51, 61, 64.
38. Maciunas V. Lituanistinis sajudis XIX amDiaus pradDioje. – Vilnius, 1997. – 344 l.
39. Męźyński K. Studia historyczne Mickiewicza w Wilnie // Gdańskie Zeszyty Humanistyczne. – 1965. – Prace historyczno-literackie. – № 1. – S. 131–163.
40. Moscicki H. Białystok: Zarys historyczny. – Białystok, 1933.
41. Onacewicz Ignacy (Żegota) // Encykłopedia Powszechna S.Orgelbranda. – T. XI. – Warszawa, 1901. – S. 93.
42. Onacewicz Ignacy (Źegota) Bazyli // Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. – T. 5. – Warszawa, 1967. – S. 435–437.
43. Onacewicz Żegota // Wielka Encyklopedia powszechna ilustrowana. – T. 5. – Warszawa, 1905. – S. 267–269.
44. Pohorecki F. Teki i zbiory Zegoty Onacewicza (Próba reconstrukcji) // Pamiętnik VI Powszechnego Zjazdu Historyków polskich w Wilnie 17–20 wrzesnia 1935 r. T. I: Referaty. – Lwów, 1935. – S. 414–424.
45. Pohorecki F. Teki i zbiory Zegoty Onacewicza (Próba reconstrukcji) (Tom I, str. 414–424). Dyskusja // Pamiętnik VI powszechnego zjazdu historyków polskich w Wilnie 17–20 wrzesnia 1935 r. T. II: Protokoly. – Lwów, 1936. – S. 194–196.
46. Ramanauskas R. Onacevićius apie T.Narbuto „Lietuviu Tautos Istorią” // История. – Ч. 29: Некоторые проблемы истории Литовской ССР. – Вильнюс, 1988. – С. 35–44.
47. Šidlauskas A. Istorija Vilniaus Universitete XIX a. pirmojoje puseje. – Vilnius, 1986. – 168.
48. Szybiak I. Onacewicz Ignacy Żegota Bazyli // Polski Słownik Biograficzny. – T. XXIV/І. – Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk, 1979. – S. 63–64.