Царква Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў в. Грыцавічы

           Пабудавана на могілках ў 1997 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1881 г., які адносіўся да вескі Клепачы ХІХ ст.

Помнік архітэктуры вырашаны ў стылізаваных формах царкоўнага дойлідства 2-й паловы 19 ст. Складаецца з прамавугольных аб’ёмаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды, накрытых асобнымі 2-схільнымі дахамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. Плоскасныя фасады расчлялёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі пілястрамі.


Бібліяграфія: 

Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя iмя П. Броўкi, 2008. - 488 с. ББК 85.11(4Беи)я2

НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1265, арк. 88.