Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч.

Кандыдат філасофскіх навук, прафесар.
Нарадзіўся 9 верасня 1936 г. у вёсцы Верхаўляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымаў на гісторыка-філалагічным факультэце (рускае аддзяленне) Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Падчас вучобы ўзначальваў камітэт камсамола інстытута (1962-1963), працаваў лабарантам кафедры педагогікі. У 1964-1965 гадах, калі быў студэнтам дзённай формы навучання, загадваў вучэбнай часткай інстытута. Пасля заканчэння інстытута – асістэнт кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі, аспірант кафедры дыялектычнага матэрыялізму Беларускага ўніверсітэта. Аспірантуру скончыў датэрмінова і ў 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю “Развіццё У.І. Леніным марксісцкага вучэння аб практыцы як крытэрыі ісціны ў пазнанні сацыяльных з'яў”. З восені 1969 – старшы выкладчык кафедры філасофіі і палітэканоміі. Вучонае званне дацэнта па кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі прысвоена ў 1972 годзе. З 1973 года – загадчык кафедры методыкі камуністычнага выхавання, кафедры навуковага камунізму і палітэканоміі (1974-1976) , прарэктар па навуковай працы (1976-1986 ), прарэктар па вучэбнай працы (1986-1992 ), прафесар кафедры беларускай культуры (1992-2002 ), загадчык кафедры беларускай культуры (2002-2007), прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму. Вучонае званне прафесара па кафедры сацыяльна-палітычных тэорый і паліталогіі прысвоена ў 1990 годзе. У 90-я гады мінулага і пачатку гэтага стагоддзя прафесар С.А. Габрусевіч плённа працаваў на глебе нацыянальнай культуры. З’яўляўся членам Прэзідыума Беларускага Фонду культуры, старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду культуры. У 1994-1995 гадах заснаваў і рэдагаваў гісторыка-культурны часопіс “Свіцязь”, у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі культуры Гродзеншчыны і культуры беларускага замежжа. Аўтар больш за 100 навуковых прац па тэорыі пазнання, тэорыі і гісторыі беларускай культуры. Сярод навуковых прац прафесара С.А. Габрусевіча вылучаюцца манаграфіі “Гродна . Гістарычна-эканамічны нарыс” , “Гродзенскі дзяржаўны Універсітэт імя Янкі Купалы” , “Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё і спадчына”, а таксама вучэбныя дапаможнікі “Ад дзелавой гульні да прафесійнай творчасці” , “Педагагічная практыка студэнтаў”, “Гісторыя беларускай культуры” і іншыя. Член рэдкалегіі “Весніка ГрДУ імя Янкі Купалы”, часопіса “Роднае слова”, член Вучонага Савета ўніверсітэта і Савета аб'яднання кафедраў сацыяльна-гуманітарных навук. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2006 годзе.  Памёр 22 кастрычніка 2013 г.

Бібліяграфія:

Галоўныя працы:
1. Габрусевіч, С. Гісторыя Беларусі: білеты: пытанні і адказы: 9-ты клас / С. А. Габрусевіч, А. В. Сяркоў. — Мінск : Радыёла-Плюс, 2007. — 302 с. — (Рыхтуемся да экзаменаў).
2. Габрусевіч, С.А. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы: гістарычны нарыс / Сяргей Аляксандравіч Габрусевіч, Іван Платонавіч Крэнь.- Гродна, 2001.- 174 с.
3. Габрусевіч, С. Ігнат Анацэвіч: жыццёвы шлях, педагагічная і навуковая спадчына: матэрыялы рэгіянальнай і навуковай канферэнцыі (Малая Бераставіца, 21 кастрычніка 2005 года) / [рэдкалегія: С. А. Габрусевіч і інш.]. — Гродна : ГрДУ, 2008. — 131 с.
4. Габрусевіч, С. Идэя свабоды ў сацыяльнай філасофіі Льва Сапегі / С. А. Габрусевіч // Леў Сапега (1557―1633 гг.) і яго час : зборнік навуковых артыкулаў / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы". — Гродна, 2007. — С. 212 ―215.
5. Габрусевіч, С. Ідэя ўніверсітэта. Да 70-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы / С. А. Габрусевіч // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : зборнік навуковых артыкулаў / [рэдкалегія: У. І. Каяла (адказны рэдактар) і інш.]. — Гродна, 2010. — С. 3―7.
6. Габрусевіч, С. Нацыянальная культура і сучасная турыстычная індустрыя / С. А. Габрусевіч // Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе: сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования "Гродненский государственный университет им. Я. Купалы". — Гродно, 2008. — С. 29―33.
7. Габрусевіч, С. Нацыянальная культура і універсітэт / С. А. Габрусевіч // Адукацыя і выхаванне : штомесячны навукова-тэарэтычны і навукова-метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, РУП "Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне". — 2008. ― № 4. ― С. 61―62.
8. Габрусевіч, С. Нацыянальная культура ў творчай спадчыне Янкі Купалы / С. А. Габрусевіч // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : зборнік навуковых артыкулаў / [рэдкалегія: У. І. Каяла (адказны рэдактар) і інш.]. — Гродна, 2009. — С. 39―43.
9. Габрусевіч, С. Прафесар Ігнат Анацэвіч. Партрэт / С. А. Габрусевіч // Ігнат Анацэвіч: жыццёвы шлях, педагагічная і навуковая спадчына : матэрыялы рэгіянальнай і навуковай канферэнцыі (Малая Бераставіца, 21 кастрычніка 2005 года) / [рэдкалегія: С. А. Габрусевіч і інш.]. — Гродна, 2008. — С. 37―45.
10. Габрусевіч, С.А. Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: 1940-2012: бібліяграфічны слоўнік / С.А. Габрусевіч, Я.А. Роўба.- Мінск: Друкарня Макарава, 2013.- 207 с..- фот.
11. Габрусевіч, С. Станаўленне і развіццё вышэйшай адукацыі ў Гродне / С. А. Габрусевіч // Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі : (да 880-годдзя горада) : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 10―11 красавіка 2008 г.) / [рэдкалегія: А. І. Антоненка, А. А. Каваленя, Я. А. Роўба (адказныя рэдактары) і інш.]. — Гродна, 2008. — С. 343―347.
12. Габрусевіч, С. Сучасная геапалітычная сітуацыя і перспектывы Рэспублікі Беларусь / С. А. Габрусевіч // Белорусская политология: многообразие в единстве ― III: материалы международной научно-практической конференции, 22―23 мая 2008 года, Гродно, Республика Беларусь: в 2 ч. / [редколлегия: В. Н. Ватыль (ответственный редактор) и др.]. — Гродно, 2008. — Ч. 1. — С. 102―105.
13. Гісторыя беларускай культуры: Дапам. па аднайм. курсе для студэнтаў усіх спецыяльнасцей / Установа адукацыі "Гродзен. дзярж. ун-т імя Я.Купалы". - Гродна : ГрДУ, 2004. - 58 с.
14. Габрусевич, С. Развитие В. И. Лениным марксистского учения о практике как критерии истины в познании социальных явлений: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата философских наук: специальность 620 Диалектический и исторический материализм / С. А. Габрусевич. — Минск, 1969. — 19, [1] с.
15. Габрусевич, С. Тезисы докладов І Гродненской областной конференции молодых ученых "Молодежь и научно-технический прогресс" (29-31 окт. 1979 г.) / Редкол.: С.А.Габрусевич, В.А.Неделько (отв. ред.) и др. - Гродно, 1979.
16. Гродненский государственный университет имени Янки Купалы / [тексты: Н. Н. Беспамятных, С. А. Габрусевич, И. П. Крень. — [Б. м. : б. и.], печ. 2007. — 28, [1] c.
17. Принеманский край: города и районные центры: (библиографический указатель литературы) / Гродненский государственный университет, Гродненский областной совет Педагогического общества БССР, Гродненский областной совет Общества охраны памятников истории и культуры. — Гродно : Гродненский областной совет Педагогического общества БССР, 1982. — 108 с.
18. Гродненский государственный университет имени Янки Купалы / [текст: Н. Н. Беспамятных, С. А. Габрусевич, И. П. Крень. — [Б. м. : б. и., 2008?]. — 28 c.
19. Габрусевич, С. Тезисы докладов І Гродненской областной конференции молодых ученых "Молодежь и научно-технический прогресс" (29-31 окт. 1979 г.) / Редкол.: С.А.Габрусевич, В.А.Неделько (отв. ред.) и др. Ч. 1 : Ч. 1. — 163, [1] с.
20. Габрусевич, С. Тезисы докладов ІІ областной конференции молодых ученых "Молодежь и научно-технический прогресс", посвященной 60-летию образования СССР (17-18 февр. 1983 г.) / Редкол.: С.А.Габрусевич (гл. ред.) и др. — Гродно, 1983. — 150 с.
21. Зофье Налковской посвящается ...: материалы научной конференции, 16―18 мая 1989 года, Гродно, СССР / под общей редакцией С. Ф. Мусиенко, С. А. Габрусевича. — Минск: Полымя, 1991. — 175 с.

Літаратура пра С.А. Габрусевіча:
1. Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч // Пяткевіч, А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік / А.М. Пяткевіч.- Гродна: ГрДУ, 200.- С.55.
2. Яны нарадзіліся на Бераставіччыне: Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага р-на.- Мн.: БЕЛТА, 1999.- С.531.
3. Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч - Гродненский государственный ...: [Электронный ресурс]. URL: https://www.grsu.by/.../1353-gabrusevich-sergej-aleksandrov... (Дата звароту 07.10.2017)
3. Прафесар Сяргей Габрусевіч з Верхаўлян. 21.by: [Электронный ресурс]. URL: https:// news.21.by/regional-news/2017/12/17/1408052.html (Дата звароту 07.10.2017)
4. Ганаровыя выпускнікі. Малоберестовицкая СШ: [Электронный ресурс]. URL: https://malberestovica.schools.by/pages/ganarovyja-vypusknk (Дата звароту 09.10.2017)