Каваленя Аляксандр Дзмітрыевіч

(21.02 (05.03).1895, в. Кашанцы – 27.08.1937), беларускі археолаг. З сялян. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1915) і БДУ імя Леніна (1929). Удзельнік грамадзянскай вайны. З 1932 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Даследаваў стаянкі палеаліту (Бердыш, Юравічы), жалезнага веку (Банцараўшчына), помнікі розных эпох Тураўшчыны. У 1927 г. вёў раскопкі на гарадзішчы ў Тураве, атрымаў першыя матэрыялы, характэрныя для старажытнага горада. Вывучаў культуры плямён, якія жылі ў басейне Дняпра, на левабярэжных прытоках Прыпяці і Заходняй Дзвіны, збіраў матэрыялы для археалагічнай карты Беларусі. Займаўся вывучэннем старажытнага Мінску. Разам з Аляксандрам Ляўданскім і Сяргеем Дубінскім з’яўляўся адным з аўтараў трохтомнага выдання “Працаў” – навуковага зборніка Інбелкульта па археалогіі. Падрыхтаваны вучонымі чацверты том “Працаў” не пабачыў свет – быў знішчаны органамі НКВД у наборы. Арыштаваны ў 1937 г. Расстраляны 28 жніўня 1937 г. па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Польшы. Рэабілітаваны 16 кастрычніка 1958 г.

Бібліяграфія:

Асноўныя працы:
1. Каваленя, А.  Гісторыя ― мерыдыян любімай справы: (да 75-годдзя Барыса Дзмітрыевіча Далгатовіча) / Аляксандр Каваленя // Беларускі гістарычны часопіс: навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, РУП "Выдавецтва "Пачатковая школа", Інстытут гісторыі НАНБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — 2009. ― № 6. ― С. 60―61.
2. Каваленя, А. Археалагічныя разведкі ў Магілёўскай, Бабруйскай і Мінскай акругах / А. Д. Каваленя. - [Мінск: б. в., 1930]. - С. 145―155.
3. Каваленя, А. Вялікая Айчынная вайна: (агляд матэрыялаў круглага стала, які адбыўся ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі 3 сакавіка 2010 г.) / Аляксандр Каваленя [і інш.] // Беларускі гістарычны часопіс: навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, РУП "Выдавецтва "Пачатковая школа", Інстытут гісторыі НАНБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — 2010. ― № 4. ― С. 3―13.

Літаратура пра А.Д. Каваленю:
1. Яны нарадзіліся на Бераставіччыне: Громка Мікалай Іванавіч // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага р-на.- Мн.: БЕЛТА, 1999.- С.534.
2. Каваленя Аляксандр Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.3 / Беларус. Энцык.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.- Мн.: БелЭн, 1996.- 527. (С.515)
3. Аляксандр Дзмітрыевіч Каваленя — Вікіпедыя : [Электронный ресурс]. URL: http://be.wikipedia.org/ (Дата звароту 23.02.2018)
4. Каваленя Аляксандр Дзмітрыевіч : [Электронный ресурс]. URL: http://www.marakou.by › ... › Том I (Дата звароту 02.03.2018)
5. Расстраляныя ў мінскай унутранай турме нквд у перыяд крывавага ... : [Электронный ресурс]. URL: http://oldrussian.ru/rasstralyaniya-mnskaj-unutranaj-turme-nkvd-u... (Дата звароту 06.03.2018)