Алекшыцкае гарадзішча

    Алекшыцкае гарадзішча, размешчана за 1 км на ўсход ад вёскі Алекшыцы, з правага боку ад дарогі на г. Гродна, у забалочанай мясцовасці, вядомай пад назвай Альшчына. Гарадзішча ўяўляе сабой узвышаную пляцоўку ў форме чатырохвугольніка, тры бакі якога складаюць кожны па 150 м, а чацвёрты — 130 м. Пляцоўка арыентавана па дыяганалях. З трох бакоў (паўночна-ўсходняга, паўднёва-заходняга) да яе прымыкае балота. Уздоўж чацвёртага боку (паўночна-заходняга) прасочваецца роў шырынёй да 10 м. Уезд на пляцоўку ў выглядзе прамога насыпу даўжынёй каля 90 м знаходзіцца з паўднёвага захаду. З процілеглага боку (паўночнага захаду) праз роў таксама праходзіць праезд, больш вузкі, чым першы. На вуглах пляцоўкі ёсць выступы прамавугольнай ці блізкай да прамавугольнай формы. Тры з іх маюць памеры 10х20 м, чацвёрты (усходні) — 20х20 м. Паміж выступамі ўздоўж паўднёва-заходняга боку пляцоўкі размешчана сажалка прамавугольнай формы памерам 60х20 м. Адкрыта гарадзішча Ф. В. Пакроўскім у канцы ХІХ стагоддзя, абследавана Я. Г. Звяругам у 1973 г. Гарадзішча адносіцца да тыпу сярэдневяковых умацаванняў.


Бібліяграфія:

Археалагічныя помнікі. Алекшыцкае гарадзішча // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Бераставіцкага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 24.

Археалогія Беларусі: Энцыклапедыя у 2-х т. Т.1. А-К / рэдкал. Т.І.Бялова і інш. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя iм.П.Броўкi, 2009. - 496 с. ББК 63.4(4Беи) я2

Віцязь, С. П. Ураджэнцы Беларусі ў сусветнай археалогіі / Сяргей Віцязь; Вольга Мядзведзева, Людміла Дучыц // Беларускі гістарычны часопіс. - 2022. — № 9. — С. 59—67. ББК 63.4

Дикая, А. Основоположник белорусской археологии (к 150-летию со дня рождения Д.И. Довгялло) / Алла Дикая; Наталья Боровикова // Бібліятэчны свет. - 2018. — № 6. — С. 25—27. ББК 63.3(4Беи)

Калеснік, Л. Р. Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы / Леанід Калеснік. - Мінск : Колорград, 2020. - 272 с. ББК 63.3(4Беи)

Матвейчик, Д. Олекшицкие школьники совершили экскурсию на Замчище / Д. Матвейчик // Бераставіцкая газета. — 2022. — 10 апреля.: [Электронный ресурс]: URLhttps://www.beresta.by/olekshickie-shkolniki-sovershili-jekskursiju-na-zamchishhe/. — Дата доступа: 19.04.2023

Турок, Л. Археалагічныя помнікі Бераставіцкага раёна / Людміла Турок // Бераставіцкая газета. — 2017. — 20 ліпеня. — С. 11.