Касьян Тамара


    Тамара Касьян — спецыяліст па саломапляценню. Займаючыся фальклорам і народнымі рамёствамі ў час працы ў Бераставіцкім раённым цэнтры народнай творчасці, самастойна засвоіла патрэбныя навыкі. У 2005 г. ўзначаліла дадзеную ўстанову культуры і адначасова з’яўляецца кіраўніком гурткоў па саломапляценню “Залатая саломка” і “Саламяныя цуды”. Майстрыха ў сваіх творах ужывае не толькі розныя тэхнікі саломапляцення, але і выкарыстоўвае элементы аплікацыі з саломкі, фларыстыкі і бісерапляцення. Творчыя работы ведаюць не толькі у раёне, але і далёка за яго межамі. Яна прымае актыўны ўдзел у абласных і раённых фестывалях, кірмашах і святочных мерапрыемствах. З’яўляецца ўладальніцай адразу двух дыпломаў абласной выставы-конкурсу “Саламяны цуд”. Тамара Мікалаеўна атрымала дыплом І ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя выставачных работ” і адзначана спецыяльным дыпломам за лепшую работу, выкананую ў традыцыях абрадавай пластыкі. Чым могуць крануць саламяныя творы Тамары Мікалаеўны, мы добра ведаем. Яны прыцягваюць не толькі прыгажосцю і хараством такога прыроднага матэрыялу як саломка, але і адрозніваюцца цікавай аўтарскай інтэрпрэтацыяй і незвычайнасцю сюжэтных кампазіцый, у якіх відаць душу майстра, яе пачуцці і светаадчуванне.

Бібліяграфія:

1. Ганчарова, С. Аўгустоўскі канал — месца сустрэчы творчых і таленавітых / Святлана Ганчарова // Бераставіцкая газета. - 2017. — 2 верасня (№69). — С. 4.
Ганчарова, С. Бераставіцкая майстрыха Тамара Касьян заняла першае месца ў рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Вясновы букет” / Святлана Ганчарова // Бераставіцкая газета. — 2022. — 30 мая. ББК 64
2. Ганчарова, С. "Самаробны цуд": першыя крокі ў мастацтва / Святлана Ганчарова; фота // Бераставіцкая газета. - 2018. — 27 студзеня. — С. 8.
3. Ганчарова, С. Тамара Касьян – лаўрэат абласной выставы-конкурсу / Святлана Ганчарова // Бераставіцкая газета. — 21.11.2016 г.
4. Гончарова, С. Тамара Касьян заняла второе место в открытом конкурсе-пленэре «Саламяны дуэт» /Светлана Гончарова // Бераставіцкая газета. — 2021. — 24 августа. ББК 64
5. Козырев, В. Здесь оживают 150-летние узоры / Владимир Козырев ; фото Виталия Пивоварчика // Сельская газета. - 2018. — 6 сентября (№ 105). — С. 20.
6. Предко, Ю. Оберег своими руками / Юлия Предко; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 7 лютага (№10). — С. 4.