Улетку 1968 г.
два школьнікі знайшлі на раллі каля в. Жукевічы Бераставіцкага раёна гліняны
гаршчок са скарбам. Колькі там было манет, цяпер невядома, бо скарб трапіў у
Гродна і разышоўся сярод калекцыянераў. Дацэнту Белдзяржуніверсітэта В. М.
Рабцэвічу ўдалося сабраць усяго 8 дэнарыяў.
У захаванай частцы скарбу манеты розных рымскіх правіцеляў: Адрыяна, Антаніна Пія, Фаўстыны Малодшай, Люцыя Вера, Люцыла, Камода і Септымія Севера. Паколькі манеты моцна пашкоджаны, пасціраліся, можна меркаваць, што яны былі схаваны не пазней, чым у першай цвэрці ІІІ ст. н. э.
“Паводле складу манет і часу захавання Жукевіцкі скарб можна было б залічыць да зусім ардынарных знаходак для заходніх абласцей СССР, — адзначае ў сваёй рабоце “Склад рымскіх манет” кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Украіны У. А. Анохін. Але цікавасць выклікае другое, бо антычныя манеты ў Беларусі знаходзілі рэдка.
Гэта
меркаванне пацвярджае і дацэнт БДУ В. М. Рабцэвіч, які ў кнізе “Пра што
расказваюць манеты” піша: “Першыя манеты, як вынік знешніх эканамічных сувязей
усходнееўрапейскіх плямён, з’явіліся на зямлі сучаснай Беларусі ў канцы ІІ —
пачатку ІІІ ст. н. э. Да цяперашняга часу тут зарэгістравана 34 адзінакавыя
знаходкі і 12 скарбаў (у тым ліку і Жукевічы), якія далі навуцы больш 2 тысячы
антычных манет…”.
Чым вызначана
з’яўленне рымскіх манет на Бераставіччыне? Хутчэй за ўсё гэта вынік інтэнсіўнай
здабычы і вывазу бурштыну ў Рымскую імперыю з Прыбалтыкі. У той час таксама
вывозілася пэўная прадукцыя промыслаў або сельскай гаспадаркі, а яе кошт
часткова пагашаўся рымскай манетай. Грошы не адпавядалі ў той час сваёй
сапраўднай функцыі, а выступалі тут як натуральная каштоўнасць — срэбра.
Магчыма, яно абслугоўвала ў асноўным гандлёвыя зносіны толькі паміж племянной
знаццю і рымскімі купцамі. Да таго ж скарб знойдзены на тэрыторыі, звязанай з
басейнам Нёмана, ніжняе цячэнне якога ўваходзіць у арэал прыбалтыйскага распаўсюджвання
антычных манет.
Бібліяграфія:
Археалогiя, нумiзматыка i геральдыка Беларусi : энцыклапед.
даведнiк /
мастак Я.Ф.Леўчанка. - Мінск :
Гал.рэд.Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, 1979. - 200с. — ( Энцыклапедычная
бібліятэчка "Беларусь")
Бектинеев, Ш. И. Денежное обращение на территории Беларуси в IX—XVI веках:
нумизматические исследования / Ш. И. Бектинеев; [научный редактор О. Н. Левко];
Национальная академия наук Беларуси, Институт истории. - 2-е изд. - Минск:
Беларуская навука, 2018. - 508, [1] с. ББК 65.262.6(4Беи)
Гулецкi, Дзмiтрый Уладзiмiравiч. Манеты беларускай даўніны /
Дзмітрый Гулецкі. - Мн.: Беларусь, 2007. - 159с. ББК 63.2(4Беи)
Калеснік, Л. Р. Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы / Леанід
Калеснік. - Мінск: Колорград, 2020. - 272 с. ББК 63.3(4Беи)
Кузнецова, Н. А. Исчезнувшие монеты: [повесть] / Наталия Александрова
Кузнецова. - Москва: Эксмо, 2019. - 192 с. - (Черный котенок. Новое улучшенное
оформление) ББК 84(2=411.2)6
Лук’яненка, У. Манеты расказваюць / Лук’яненка У.
// Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Бераставіцкага раёна. — Мн.: БЕЛТА,
1999. — С. 26.
Орлов, Александр Петрович.
Монеты. Путеводитель начинающего
коллекционера / А.П. Орлов. - Мн.: Мин. ф-ка цв. печати,
2007. – 168 с. ББК 63.2
Прошлое в монетах: памятные монеты 1832-1991 гг. / Т. А. Аглинцева, Е. Н.
Кукушкина, Г. М. Сухонос и др. - Москва: Финансы и статистика, 1994. - 288 с
ББК 63.2
Рябцевич, Валентин Наумович. Нумизматика Беларуси /
В. Н. Рябцевич. - Мн.: Полымя, 1995. - 687с.
Семар, Геннадий Мигранович. Среди монет: кн.для уч-ся
сред.и ст.классов. / Г. М. Семар. - М.: Просвещение, 1990. - 111с.
Щелоков, Александр Александрович. Свидетели истории: история
денежных знаков / А.А.Щелоков.- М. : Мол.гвардия, 1987.-
191с.