Раённае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства (РУСП) “Масаляны”

 

Пачыналася гісторыя цяперашняга прадпрыемства з арганізацыі ў 1948 годзе саўгаса «Бераставіцкі» на базе ваенна-падсобнай гаспадаркі. 25 красавіка 1948 г. у маёнтку Масаляны ваенная гаспадарка была рэарганізавана ў саўгас "Бераставіцкі" (з 1949 па 1950 дырэктар Лісоўскі Марк Канстанцінавіч).

За саўгасам замацавана 3125 га зямлі, у тым ліку 2625 сельгасугоддзяў: раллі 2069 , пашы 313 га , сажалак 128 га , садоў 73 га , сенажаццяў 91 га, у саўгасе ўтворана дзве паляводчыя брыгады, пяць малочна-таварных ферм. Асобна дзейнічала рыбная гаспадарка, адноўленая пасля ваеннага ліхалецця (дырэктар Шапко). Важным складнікам працы мясцовай гаспадаркі быў спіртзавод, пабудаваны ў 1906 г. ён на працягу стагоддзя без капітальнага рамонту дакладна служыў мясцовай гаспадарцы і не раз выратоўваў у цяжкія і складаныя моманты.

У 1950 г. участак Новы Двор перададзены калгасу імя Леніна, а Знайдзіна - калгасу імя Дваццаць другога з'езда КПСС.  Значных поспехаў дасягнула гаспадарка з 1962 па 1972 гг. пад кіраўніцтвам Віталія Аляксандравіча Лознева. 30.07.1958 саўгас быў аб'яднаны з калгасам "Ніва", куды ўвайшлі з 20.03.1953 г. калгас імя Пушкіна (в. Масаляны), калгас імя Калініна (в. Траццякі) і калгас імя 1 Мая (в. Кордзікі). Асаблівыя поспехі былі дасягнуты пасля 1965 г.

У развіццё гаспадаркі ўкладзена звыш 2 млрд. руб., у 1,9 разы павысілася энерганасычанасць, у 1,5 разы ўзрасла прадукцыйнасць. У 1966 г. саўгас "Бераставіцкі" становіцца пераможцам у спаборніцтве па продажы малака. Дзякуючы павышэнню культуры земляробства і ўкараненні высокаўраджайных культур, дасягнуты рост ўраджайнасці 24 ц з гектара.

Рабочы 1979 г. быў увенчаны першай узнагародай саюзнага значэння - Дыпломам цэнтральных камітэтаў прафсаюзаў і камсамола СССР за дасягненне высокіх вынікаў ва Ўсесаюзным грамадскім агляддзе эфектыўнасці выкарыстання сыравіны, матэрыялаў і энергетычных рэсурсаў.

Год 1982-гі запомніцца работнікам гаспадаркі як двойчы Чырвонасцяжны: саўгасу "Бераставіцкі" ўручаны аж 2 пераходзячыя чырвоныя Сцяга ЦК КПБ, Савета Міністраў, Белсаўпрафа і ЦК ЛКСМБ. Гэтыя ўзнагароды атрыманыя за павелічэнне ўраджайнасці, вытворчасці і продажу дзяржаве гародніны, а таксама за перамогу ў Рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве ў гонар 60-годдзя СССР.

З 1985 па 1989 гг. дырэктарам становіцца Віктар Аляксандравіч Вільчык. Па выніках 1986 г. калектыў стаў пераможцам рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва. Заслуга ў гэтым, у першую чаргу, галоўных спецыялістаў гаспадаркі: намесніка дырэктара У. А. Вайцюка, агранома І. Л. Сташука, заатэхніка П. А. Буткевіча.

У 1989 годзе саўгас "Бераставіцкі" прымае ўдзел у выставе дасягненняў народнай гаспадаркі СССР у Маскве і атрымлівае дыплом II ступені, а агароднінная брыгада - Дыплом I ступені галоўнага камітэта ВДНГ СССР і прыз выставы - легкавы аўтамабіль.

У складаныя гады "перабудовы" і развалу СССР з 1990 па 1997 гг. пасаду дырэктара займае Анатоль Якаўлевіч Семянюк. Ідзе актыўны пошук далейшых шляхоў развіцця сельскай гаспадаркі і формаў гаспадарання на зямлі. З'яўляюцца першыя арандатары. Надыходзіць агульная блытаніна і заняпад. Праходзіць чарговая рэарганізацыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, і над саўгасам навісае пагроза страты самастойнага гаспадарання і далучэння да суседніх калгасаў.

З 2000 г. адбываецца рэарганізацыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і саўгас "Бераставіцкі" становіцца РУПС (раённае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства) "Масаляны".

З 2002 г. прадпрыемства ўзначальвае Міхаіл Віктаравіч Пісарык. З часам гародніна перастала прыносіць даход, і з падачы М. В. Пісарыка гаспадарка была перапрафілявана з гародніны на вырошчванне цукровых буракоў.

У 2008 годзе гаспадарка ўзнагароджана ганаровым дыпломам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за II месца ў рэспубліканскім спаборніцтве ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, у 2010 - ганаровым дыпломам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за I месца ў рэспубліканскім спаборніцтве ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

У 2008 - 2009 гг гаспадаркай кіруе намеснік дырэктара Уладзімір Аляксандравіч Вайцюк. РУСП "Масаляны" стойка трымаецца ў сотні лепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі.

З 2010 г. дырэктарскі пост займае малады аграном суседняга калгаса імя Варанецкага Алег Осіпавіч Антушэвіч (1976 г., г. Гродна), які, нягледзячы на сваю маладосць, ужо ўзнагароджаны медалём "За працоўныя поспехі". З яго прыходам значна павялічылася ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур.

У 2012 г. РУСП "Масаляны" займае ІІ месца сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на вытворчасці малака, пра што і засведчыў уручаны кіраўніцтву прадпрыемства Ганаровы дыплом Міністэрства сельскай гаспадаркі.

У 2013 годзе РУСП "Масаляны" займае 1-е месца за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых, зернебабовых культур, а таксама ўзнагароджана Ганаровай граматай Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 2014 годзе гаспадарка атрымлівае заслужаныя Ганаровыя граматы Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 2015 годзе Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджвае Ганаровай граматай РУСП "Масаляны" якое заняла 3 - е месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2015 годдзе.

На сёняшні дзень прадпрыемства вырошчвае збожжавыя і зернебабовыя культуры, цукровыя буракі, рапс. Таксама аказвае транспартныя паслугі, паслугі па апрацоўцы, абмалоце прысядзібных участкаў. Дапамагае насельніцтву высаджваць, апрацоўваць і прыбіраць бульбу. РУСП «Масаляны» стаіць на шляху пастаяннага развіцця: пашыраецца асартымент прадукцыі, геаграфія паставак, паступова мадэрнізуецца наяўнае абсталяванне, закупляецца тэхніка.

У РУСП "Масаляны" імкнуцца стварыць усе неабходныя ўмовы працы і побыту для сваіх працаўнікоў, тут пастаянна будуецца жыллё, вядзецца добраўпарадкаванне, таму кадравай праблемы ў гаспадарцы няма, а тыя людзі, якія тут працуюць, каманда аднадумцаў, дзякуючы намаганням якіх і дасягаюцца высокія вынікі.



РСУП Масаляны     http://rusp-mass.by


Бібліяграфія:

Ботвинко, А. Залог успеха — дисциплина и порядок / Анна Ботвинко; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 20 ліпеня (№ 56). — С. 2. ББК 462.3

Об Ольге Гурченко, заместителе бригадира товарного участка в РУСП "Массоляны".

Ганчарова, С. Адметныя мясціны Масалян — у фотаздымках / Святлана Ганчарова; фота // Бераставіцкая газета. - 2019. — 6 ліпеня (№ 52). — С. 6. ББК 642+74

Аб адкрыцці фотавыставы ў Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы, арганізаванай пры фінансавай падтрымцы РУСП "Масаляны".

Гончарова, С. Держат высокую планку / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 16 лістапада (№ 89). — С. 6. ББК 462.3

О работе РУСП "Массоляны".

Гончарова, С. РУСП "Массоляны": 70 лет большого пути / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 15 жніўня (№ 64). — С. 1, 3. ББК 462.3

Гончарова, С. Ставка на модернизацию: МТК "Массоляны": еще один телятник и новый "повар" для животных / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 14 лістапада (№ 89). — С. 2. ББК 462.3

Гончарова, С. Труд их важен и почетен / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 17 лістапада (№ 91). — С. 10. ББК 462.3

О работе сотрудников РУСП "Массоляны".

Гончарова, С. Хлебосольное настроение в Массолянах / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 17 жніўня (№ 64). — С. 3. ББК 462.3+64

Об организации праздничного мероприятия "Дожинки" в аг. Массоляны.

Заенчковская, О. 30 лет на службе хозяйству / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 15 снежня (№ 99). — С. 3. ББК 462.3

Об Александре Ивановском, трактористе-машинисте РУСП "Массоляны".

Заенчковская, О. Крепкий молодняк — основа будущего стада / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 6 лютага (№ 10). — С. 3. ББК 466

О развитии животноводческой отрасли в РУСП "Массоляны".

Заенчковская, О. Кто в числе лучших? / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 3 кастрычніка (№ 78). — С. 3. ББК 462.3+466.2

О традиционном ежегодном районном конкурсе по воспроизводству стада и искусственному осеменению сельскохозяйственных животных, состоявшийся на базе РУСП "Массоляны".

Заенчковская, О. "Наш животновод" — в РУСП "Массоляны" / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 26 студзеня (№ 7). — С. 2. ББК 466

Заенчковская, О. Ориентир — к новым достижениям / Ольга Заенчковская // Бераставіцкая газета. - 2019. — 7 сакавіка (№ 18-19). — С. 4. ББК 462.3

О работе РУСП "Массоляны".

Заенчковская, О. Скоро заветная тысяча / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 25 ліпеня (№ 58). — С. 1. ББК 462.3

Об уборочной кампании на базе РУСП "Массоляны".

Заенчковская, О. У каждого поля — свое лицо / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 30 ліпеня (№ 59). — С. 1. ББК 462.3

Об урожайности зерновых культур в РУСП "Массоляны".

Заенчкоўская, В. Гатунак "Экстра" — гарантыя якасці / Вольга Заенчкоўская; фота // Бераставіцкая газета. - 2017. — 20 снежня (№100). — С. 4. ББК 466

Пра Сяргея Жураўскага, галоўнага заатэхніка сельгаспрадпрыемства ў РУСП "Масаляны".

Заенчкоўская, В. Знайшоў сябе ў будаўніцтве / Вольга Заенчкоўская; фота // Бераставіцкая газета. - 2017. — 20 верасня (№74). — С. 3. ББК 437+462.3

Пра Паўла Макуця, прараба ў РУСП "Масаляны".

Заенчкоўская, В. На Масалянскіх палетках убіраюць кукурузу / Вольга Заенчкоўская; фота // Бераставіцкая газета. - 2017. — 30 верасня (№77). — С. 3. ББК 462.3

Заенчкоўская, В. Проста шчаслівы бухгалтар / Вольга Заенчкоўская; фота // Бераставіцкая газета. - 2017. — 25 лістапада (№93). — С. 3. ББК 267+462.3

Пра Аксану Панцэвіч, бухгалтара РУСП "Масаляны".

Заенчкоўская, В. Пуцявінамі Віктара Багая / Вольга Заенчкоўская // Бераставіцкая газета. - 2018. — 28 красавіка (№№ 33-34). — С. 3. ББК 462.3

Пра Віктара Багая, механізатара ў РУСП "Масаляны".

Максимюк, И. Славим возраст золотой / Ирина Максимюк // Бераставіцкая газета. - 2018. — 6 кастрычніка (№ 79). — С. 3. ББК 462.3+269

О праздничном мероприятии ко Дню пожилых людей на базе РУСП "Массоляны".

Миклаш, И. Их стараниями достигается успех / Ирина Миклаш; фото // Бераставіцкая газета. - 2017. — 18 лістапада (№91). — С. 8. ББК 462.3

О работниках РУСП "Массоляны".

Миклаш, И. Команда единомышленников / Ирина Миклаш // Бераставіцкая газета. - 2016. — 19 лістапада (№ 90). — С. 5. ББК 462.3

О трудовом коллективе РУСП "Массоляны".

Миклаш, И. Успешный профессионал и счастливая женщина / Ирина Миклаш; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 7 сакавіка (№ 18). — С. 2. ББК 462.3

О Елене Анохиной, зоотехнике-селекционере РУСП "Массоляны".

Міклаш, І. "Разам нам кожны дзень у радасць" / Ірына Міклаш; фота // Бераставіцкая газета. - 2021. — 15 мая (№ 37). — С. 1. ББК 462.3+649

Пра Івана і Алену Кардаш з аг. Масаляны Бераставіцкага раёна.

Наддэ, Н. Аператар машыннага даення — пасада адказная / Ніна Наддэ // Бераставіцкая газета. - 2017. — 14 сакавіка (№20). — С. 3. ББК 466

Пра Таццяну Печка і Таццяну Земляную, аператараў машыннага даення РУСП "Масаляны".

Наддэ, Н. "Майстар-жывёлавод" — званне пачэснае / Ніна Наддэ // Бераставіцкая газета. - 2017. — 11 сакавіка (№19). — С. 4. ББК Б466

Пра Марыю Ілючонак і Святлану Адашчык, жывёлаводаў РУСП "Масаляны".

Наддэ, Н. Мэта — эфектыўнае развіццё / Ніна Наддэ // Бераставіцкая газета. - 2017. — 4 лютага (№9). — С. 3. ББК Б462.4+466

Пра Алену Анохіну, вядучага заатэхніка-селекцыянера РУСП "Масаляны".

Наддэ, Н. Належны догляд — добрая аддача / Ніна Наддэ // Бераставіцкая газета. - 2017. — 28 сакавіка (№24). — С. 3. ББК Б462.3

Пра Дзмітрыя Мінкоўскага, жывёлавода ў РУСП "Масаляны".

Наддэ, Н. Прафесіі ў іх вечныя — аграрныя / Ніна Наддэ // Бераставіцкая газета. - 2017. — 21 лютага (№14). — С. 3. ББК Б462.3

Пра Сяргея Тарасевіча, Аляксандра Глінкіна, Войцеха Пляўгі і Іосіфа Чайкоўскага, работнікаў РУСП "Масаляны".

Наддэ, Н. Стаўка на эфектыўную работу ў камандзе / Ніна Наддэ // Бераставіцкая газета. - 2016. — 12 сакавіка (№ 19). — С. 3. ББК 462.2

Аб правядзенні сходу ў РУСП "Масаляны" аб выніках мінулага года ў аграрнай вытворчасці і задачах на будучае.

Романчук, Г.  В Массолянах - масса хорошего//  Гродзенская праўда. -  2010.  —    11снежня (№ 146). —  C.10. ББК Б462.1

Хилюта, С.  Овощ-продукт"народный"? //  Бераставіцкая газета. -  2011.  —   18 чэрвеня (№ 47).  — C.3. ББК Б462.1

Хилюта, С. В РУСП "Массоляны" заготавливают сенаж / Сергей Хилюта // Бераставіцкая газета. - 2017. — 27 мая (№41). — С. 3. ББК Б462.3

Хилюта, С. В РУСП "Массоляны" чествовали передовиков / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 13 сакавіка (№ 19). — С. 1. ББК 462.3

Хилюта, С. На завершающем этапе кормозаготовки / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 17 кастрычніка (№ 82). — С. 1. ББК 462.3

Об особенностях кормозаготовительной кампании на базе РУСП "Массоляны".

Хилюта, С. На потоке — сахарная свекла / Сергей Кардаш; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 22 верасня (№ 74). — С. 1. ББК 462.3

Об Иване Кардаше, механизаторе КСУП "Массоляны".

Хилюта, С. На пути к девятитысячным надоям / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 19 снежня (№ 99). —С. 1, 3. ББК 466

О развитии животноводства в РУСП "Массоляны".

Хилюта, С. Предотвратил возможную трагедию / Сергей Хилюта // Бераставіцкая газета. - 2017. — 21 лютага (№14). — С. 2. ББК 462.3

О Геннадие Горбачике, инженере ремонтных мастерских в РУСП "Массоляны".

Хилюта, С. Семейный экипаж Максимиков / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 18 ліпеня (№ 55). — С. 1. ББК 462.3

Об Александре Максимике, механизаторе РУСП "Массоляны".

Хилюта, С. Технически исправный — значит безопасный / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 11 сакавіка (№ 18). — С. 1. ББК 462.3

О подготовке сельскохозяйственной техники к весенне-полевым работам в агрофирме "Старый Дворец" и РУСП "Массоляны".

Янкович, А. Папина дочь / Александр Янкович // Народная газета. - 2020. — 14 жніўня (№ 33). — С. 13. ББК 462.3

О Елене Максимчик из аг. Массоляны, студентке 3 курса Гродненского госуд. университета им. Янки Купалы, которая принимала участие в уборочной кампании по уборке рапса.