Пракопік Святлана

Нарадзілася на Урале ў Пермскай вобласці 21 чэрвеня 1958 года ў звычайнай працоўнай сям’і. У дзяцінстве была дапытлівай дзяўчынкай, мела прагу да вершаскладання і малявання. Вырасла на Сказах Бажова і, праз гады, свой першы рукапісны зборнік не выпадкова назвала "Малахітавая шкатулка". Дзяўчынку з дзяцінства атачала незвычайна прыгожая прырода. Шмат пазней, у аўтабіяграфічнай паэме «лёс мой – чаромха» Святлана напіша пра гэта так:
Там лесу смарагдавай грывай
Абдымаюць абшары палёў.
... Пунсовы колер сунічнай паляны
Сіні водбліск нябёсаў
у васільках…
У 1968 годзе сям'я пераехала на Паўночны Каўказ у горад Прахладны. Там скончыла сярэднюю школу, і не паступіўшы ў інстытут, пайшла працаваць на завод. Дзяўчыне хацелася чагосьці новага ў жыцці, самастойнасці, рамантыкі. У 1977 годзе Святлана з’ехала ў г. Цюмень. Там выйшла замуж за беларуса, нарадзіла дзвюх дачок. А ў 1988 годе лёс занёс яе на радзіму мужа. На Бераставіччыну. З тых часоў Беларусь стала яе другой радзімай, родным домам. У пэўны перыяд жыцця яна зразумела, што паэзія  — гэта стан душы і пачуццяў, спосаб пераадолення шматлікіх цяжкасцяў, сустрэтых на яе жыццёвым шляху.
Быў перыяд, прызнаецца Святлана Валянцінаўна, калі вершы пачалі прыходзіць да мяне радзей і радзей. Падрасталі дачушкі, было шмат клопатаў.
Але тое, што табе наканавана, рана ці позна ўсё роўна вернецца да цябе. Так было і ў Святланы: пасля даволі працяглага маўчання паэзія ў яе душы загучала зноў. І вершы, нібы вада ў разводдзе, паліліся яшчэ больш моцным патокам. Яна пісала аб жыцці. Пра каханне. Аб прыгажосці прыроды.
Яе настаўнікамі былі ў той час Карнегі, Сінельнікаў і іншыя аўтары, якія прымушаюць прыпыніцца ў гэтым жыцці і задумацца. І вершы яе набывалі ўсё больш філасофскі сэнс. Аўтар прыйшла да высновы: усе цяжкія павароты лёсу і ўсе беды, што здараюцца з намі, – гэта ўрокі, з якіх абавязкова трэба здабываць карысць. А самае галоўнае ў жыцці - быць карыснай іншым.
Святлане пашанцавала нарэшце знайсці працу па душы: яна ўладкавалася ў трыкатажны цэх раённага Дома быту. Вязаць жаночыя сукенкі, касцюмы, дзіцячую вопратку жанчыне вельмі падабалася, а яшчэ яе рукі ўспомнілі, як калісьці яны ўмелі маляваць. Святлане даверылі ўпрыгожваць рэчы ручной вышыўкай, і гэта было для яе сапраўднае шчасце! З зачараваннем яна стварала малюнкі і затым вышывала па іх ўзоры.
Аўтара Святлану Пракопік добра ведаюць аматары паэзіі Бераставіччыны. Яе вершы ўжо шмат гадоў наша газета друкуе ў сваёй «Літаратурнай старонцы» і яны заўсёды знаходзяць станоўчы водгук у чытачоў. Аўтар чытае свае творы са сцэны раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Яна з'яўляецца членам клуба творчых людзей "Бераставіцкае зямляцтва" аддзела па правядзенні культурных мерапрыемстваў і развіцці народнай творчасці гэтага цэнтра. Святлана Валянцінаўна-жаданы госць у клубе "паклічу сяброў" пры раённай бібліятэцы імя А. М. Кавалеўскага, на пасяджэннях міні-праекта пажылых людзей "свет захапленняў".
Вершы нашага аўтара друкавала абласная газета "міліцэйскі Веснік", яны гучалі і ў некаторых перадачах раённага і нават рэспубліканскага радыё.





Бібліяграфія:

Артыкул пра Святлану Пракопік

1. Драпеза, М. Светлана Прокопик: «Свою жизнь я могу по стихам пролистать»: [Электронный ресурс] / Мария Драпеза // Бераставіцкая газета.— 2015. — 4 снежня. URL: http://www.beresta.by/?p=35365

Паэзія Святланы Пракопік

1. Драпеза, М. Литературная страничка: [Элетронный ресурс] / Мария Драпеза // Бераставіцкая газета. —  2011. — 16 мая. URL: http://www.beresta.by
2. Знакомьтесь: берестовицкая поэтесса Светлана Прокопик: [Электронный ресурс] // Бераставіцкая газета. —  2010. — 21 снежня. URL: http://www.beresta.by/?p=3456
3. Літаратурная старонка «Бераставіцкай газеты» [Элетронны рэсурс] // Бераставіцкая газета. — 09.04.2012. URL: http://www.beresta.by/?p=11069
4. “Мая малая радзіма”. Бераставічане дзеляцца думкамі аб сваіх родных мясцінах [Электроны рэсурс] // Бераставіцкая газета. — 2018. — 22 красавіка. URL: http:// www.beresta.by/?p=64613
5. Прокопик, С.  Безысходность. На мельнице. Весеннему теплу еще не время //  Бераставіцкая газета.   2015. 11 красавіка (№ 28).   C. 5.
6.Прокопик, С.  Белое стихотворение. Приоткрытая дверь. Февраль //  Бераставіцкая газета.   2013.   5 лютага (№ 10).   C.8.
7. Прокопик, С. Грехи : поэзия / Светлана Прокопик // Бераставіцкая газета. 2018. — 16 чэрвеня (№ 47). — С. 7.
8. Прокопик, С. Дыхание осени поздней / Светлана Прокопик // Бераставіцкая газета. - 2017. — 30 верасня (№77). — С. 11.
9. Прокопик, С. Еще один год / Светлана Прокопик // Бераставіцкая газета. 2017. — 30 снежня (№103). — С. 7.
10. Прокопик, С.  Из чаши мудрости. Два лика любви. Леди Реальность. Не оставляйте счастье //  Бераставіцкая газета.   2012.  10 студзеня (№ 3).   C.4.
11. Прокопик, С.  Мальчишки уходили на войну. Письмо искало адресата //  Бераставіцкая газета.   2011. 17мая (№ 38).   C.4.
12. Прокопик, С  Межсезонье. Я ангела рисую //  Бераставіцкая зазета.   2010.     14верасня (№ 72).   C. 6.
13. Прокопик, С. Новые стихи Светланы Прокопик: [Электронный ресурс] / Светлана Прокопик // Бераставіцкая газета. — 04.04.2011. URL: http:// www.beresta.by/?p=5507
14. Прокопик, С.  Новый год;  Трамвай желаний; Осень жизни; Нашим матерям //  Бераставіцкая газета.   2010.  21снежня (№ 100).   C. 6.
15. Прокопик, С  Одинокая странница. Заколдованный принц. Краски акварельные //  Бераставіцкая газета.   2010.  1 чэрвеня (№ 42).  C.6.
16. Прокопик, С.  Одиночество вдвоем. Любовь //  Бераставіцкая газета. 2015. 31 студзеня  (№ 8).   C. 13.
17. Прокопик, С. Совушка [Электронный ресурс] / Светлана Прокопик // Бераставіцкая газета. — 2015. — 20 сакавіка. URL: http://www.beresta.by/
18. Прокопик, С. Самая, самая [Электронный ресурс] / Светлана Прокопик // Бераставіцкая газета. — 2010. — 12 кастрычніка. URL: http://www.beresta.by/?p=2191
19. Прокопик, С. Судьбы причудливы узоры / Светлана Прокопик // Бераставіцкая газета. 2017. — 30 снежня (№ 103). — С. 7.
20. Прокопик, С.  Тропинка судьбы //  Бераставіцкая газета.   2006.  6 мая.   С. 2.
21. Прокопик, С.  Тысяча и одна ночь; Одиночество; "Прошлое тянется шлейфом обид..."//  Берастав.газ. -  2005. — 13 крас.(№ 27). —  С.5.
22. Прокопик, С. Я окунаюсь в осень / Светлана Прокопик // Бераставіцкая газета. 2017. — 30 верасня (№ 77). — С. 11.
23. Святой Валентин поможет в исполнении желаний [Электронный ресурс] // Бераставіцкая газета. — 2011. — 11 лютага. URL: http://www.beresta.by/?p=4521