Маёнтак роду Біспінгаў у Масалянах

Першапачаткова маёнтак быў уласнасцю князёў Масальскіх. Можна меркаваць, што ад іх прозвішча і ўтворана назва вёскі. У XIX ст. у складзе гэтага памесця было многа фальваркаў, якія знаходзіліся ў Гродзенскім і Ваўкавыскім паветах. Усё гэта належала дочкам Юзафа Біспінга. Як сцвярджае польскі гісторык Р. Афтаназы, радаслоўная гэтай сям’і бярэ свій пачатак з Вестфаліі, дзе Біспінгі недалёка ад г. Мюнстэр мелі зямлю і замак, які згарэў дашчэнту ў 1651 г. Першым пераехаў у Вялікае княства Літоўскае князь Ян Біспінг, у прывілеі якога, выдадзеным у 1609 г. каралём Рудольфам Іію пацвярджаецца яго знакамітае дваранскае паходжанне і тое, што ён займаў высокія дзяржаўныя пасады ў Мюнстэрскай акрузе. Самым першым маёнткам, атрыманым за службу на новым месцы, была Струбніца (цяпер у Гродзенскім раёне). Адзін з нашчадкаў Юзафа Біспінга, уладальнік Струбніцы ў пазнейшы час, славіўся пышнай і багатай арганізацыяй паляванняў на тутэйшых землях, на што трацілася шмат грошай і ў выніку адмоўна ўплывала на гаспадарчую дзейнасць маёнтка, які прыйшоў у заняпад.
Сёстры Біспінг, якія валодалі маёнткам у ХІХ ст., былі замужам за расійскімі афіцэрамі: Аляксандра – за палкоўнікам Аляксандравічам Свячыніным, Юзэфа – за шабелянам Мікалаем Вайчынскім. Графіні Біспінг памерлі, не пакінуўшы нашчадкаў. Каля 1850 г. маёнтак Масаляны яны падарылі свайму стрыечнаму ўнуку Аляксандру Біспінгу, у якога да ўсяго гэтага быў і свой салідны капітал у 100 тысяч рублёў золатам у Пецярбургскім банку. Граф Аляксандр Біспінг, мусіць прымаў удзел у паўстанні 1863 г., бо пасля яго задушэння быў этапіраваны ў Расію, дзе затым і памёр у Пецярбургу, таксама не пакінуўшы нашчадкаў. Маёнтак Масаляны перайшоў да яго старэйшага брата, таксама бяздзетнага Яна, а затым да малодшага брата Іосіфа. Апошнім уладальнікам маёнтка да 1939 г. быў сын Іосіфа – граф Ян Біспінг, які памёр у 1940 г. па дарозе ў Сібір, куды яго везлі на пасяленне.
Сучасны палац у маёнтку Масаляны пабудаваны ў 1850 г. (архітэктар Аляксандр Градзецкі).
3 архітэктурнага погляду меў элементы класіцызму, удала спалучаныя з элементамі неаготыкі. Складаўся з 3 частак. Каля галоўнага ўвахода было 4 калоны, размешчаныя паўкругам. Будынак крыты бляхай, пафарбаванай у чырвоны колер. У сярэдзіне дома была невялікая сямейная капліца. Падлога амаль ва ўсіх пакоях палаца была з моранага дубу. У вялікай зале быў вялікі, аздоблены мармурам камін. У пакоях была багатая калекцыя карцін. Палац размяшчаўся на невялікім пагорку, а наўкола раскінуўся вялікі прыгожы парк з цэнтральнай грабавай алеяй у ім. Перад будынкам зачароўвала ўсіх люстраная блакітная гладзь вялікага возера, выкапанага, як сцвярджаюць гісторыкі, яшчэ ў час вайны са шведамі. За возерам раслі векавыя дрэвы. Там жа была пабудавана ў неагатычным стылі капліца, у якой на мармуровай дошцы было прысвячэнне, адрасаванае Наталлі Біспінг. Ад палаца ўздоўж возера да гасцінца вяла шырокая алея з дубоў і клёнаў, якая завяршалася брамай з кованымі металічнымі створкамі. Маёнтку належала 5000 гектараў зямлі.
Сучасны выгляд і прылягаючыя будынкі:


Палац Біспінгаў



Вінакурня Біспінгаў

Гаспадарчы будынак Біспінгаў

Гаспадарчы двор  Біспінгаў

Бібліяграфія:

1.Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл
2. Баль, Б. Кніга па гісторыі вёскі Масаляны / Барыс Баль // Будзьма беларусамі. – 30.12.2014. — С. 6.
3. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — 656 с. : іл.
4. Жвалеўскі, Л. Аб маёнтаках і іх уладальніках / Леанід Жвалеўскі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бераставіцкага р-на. — Мн.: Белта, 1999. — С. 564—565.
5. Рублевская, Л. Любовь и кровь: тайны рода Друцких–Любецких / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. – 19.11.2015. — С. 7.
6. Рублевская, Л. Любовь и кровь: Тайна убийства князя Друцкого-Любецкого / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. – 1 октября 2015.
Румак, Г. Ігнацій Якуб Масальскі – біскуп Віленскі / Галіна Румак // Бераставіцкая газета. – 26.03.2017. — С. 12.
7. Румак, Г. Ігнацій Якуб Масальскі — біскуп Віленскі / Галіна Румак // Бераставіцкая газета. - 2017. — 25 сакавіка (№23). — С. 10.
8. Румак, Г. Масаляны – крыніца натхнення Адольфа Дыгасіньскага / Галіна Румак // Бераставіцкая газета. – 23.05.2014. — С. 10.
8. Румак,  Г.  Масаляны праз смугу стагоддзяў: старонкі гісторыі / Г.У.Румак. - Слонім : Слонімская друкарня, 2014. — 256 с.
9. Румак, Г. Роздум каля Масалянскай брамы / Галіна Румак // Бераставіцкая газета. – 30.09.2017. — С. 8.
Страчаная спадчына / Т.В. Габрусь [і інш.]; уклад. Т.В. Габрусь. — Мінск : Беларусь, 2003. — 351 с.
10. Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Гродненщины: Берестовицкий-Ивьевский районы / А.Т. Федорук; научный редактор О.Н. Попко. - Минск: Беларусь, 2014. - 543с.
11. Хільмановіч, У. Масаляны – даўняе гняздо роду Біспінгаў: [Электронны рэсурс] / Уладзімір Хільмановіч // Беларускае радыё Рацыя. – 25.12.2017. URL: https://www.racyja.com/vandrouki/masalyany-daunyae-gnyazdo -rodu-bispinga/
12.Черкес, Т. В Большой Берестовице ищут клад с золотом / Татьяна Черкес // Вечерний Гродно. – 17.11.2010. — С. 9.
13. Черкес, Т. Учительница из деревни нашла царский след / Татьяна Черкес // Вечерний Гродно. – 25.05.2011. — С. 12.
14. Ярмолинский, А. Массоляны - давнее гнездо рода Биспингов / Александр Ярмолинский // Berdichev. – 17.03.2016. — С. 13.
15. http://masalyany.berestovica.edu.by/main.aspx?guid=1153
16. https://be.wikipedia.org/wiki Сядзіба_Біспінгаў_(Масаляны)
17. http://uctopuk.info/regions/berestovica/settlements/
18. https://howlingpixel.com/i-be/ Сядзіба_Біспінгаў_(Масаляны)
19.https://www.proarenda.com/content/dvortsovo-parkovyi-kompleks vmassolyanakh
20. ttps://www.radzima.org/ru/object-photo/1974.html
21.http://www.fotobel.by/grodnenskaya-oblast/massolyany-usadba-bispingov/