Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства СУП “Мілк Агра”


            СУП “Мілк Агра”  — адна з вядучых сельгаспадарак Бераставіцкага раёна — створана 1 студзеня 2021 года. Яго заснавальнікам з’яўляецца ААТ “Малочны Мір”. Гаспадарка займаецца ў галіне жывёлагадоўлі — вытворчасцю мяса — малочнай прадукцыі, у галіне раслінаводства — вытворчасцю збожжа, зернебабовых культур і кармоў, а таксама мае развітае садаводства. Плошча сельгасугоддзяў складае 2803 га.

        Гісторыя прадпрыемства бярэ пачатак у 1949 годдзе, калі 109 сялянскіх гаспадарак Вялікай Бераставіцы аб’ядналіся ў калгас “Чырвоны Кастрычнік”. Праз два гады ён узбуйніўся за кошт суседніх гаспадарак — калгасаў імя Калініна і “Дзень Перамогі”. У 1952 годдзе да яго далучылі тры гаспадаркі: калгасы «Чырвоны партызан» (в. Плюскалаўцы), «Бальшавік» (в. Лепесы) і «Чырвоная змена» (в. Кашанцы).

          У 1974 годдзе “Чырвоны Кастрычнік” аб’ядналі з калгасам “Праўда”. У 2003 годдзе калгас зарэгістравалі як СВК “Бераставічанка”, у 2004 годдзе рэарганізавалі ў СВП “АграМір” ААТ “Малочны Мір”, а ў 2021 годдзе — у СУП “МілкАгра”. Калгасам «Праўда» у розныя гады кіравалі І. П. Чарнецкі, А. Швяцова, В. М. Пронін, В. Ф. Самойлавіч, І. П. Берднікаў.

        Сярэдняспісачная колькасць працуючых у гаспадарцы складае прыкладна больш за 135 чалавек. Дарэчы, амаль палова з іх — моладзь (толькі ва ўзросце да 30 гадоў тут працуе больш за 30 чалавек).

        Вытворчая структура гаспадаркі — гэта раслінаводчы ўчастак, участак “АграСад”, машынна-трактарны парк, рамонтная майстэрня, а таксама жывёлагадоўчы ўчастак , які ўключае ў сябе 2 фермы.

        СУП “МілкАгра” займаецца вырошчваннем збожжавых культур, азімага рапсу, кукурузы на зерне і на сілас. Жывёлагадоўчы ўчастак гаспадаркі — гэта 2 фермы, на якіх утрымліваецца 2800 галавы БРЖ. На ферме “Бераставіца” адкармліваюць быкоў. На малочна-таварнай ферме “Галава” адбываецца поўны працэс узнаўлення статка. На ферме ўтрымліваецца 2121 галава БРЖ, у тым ліку кароў дойнага статку — 843. Ферму пабудавалі і ўвялі ў эксплуатацыю ў верасні 2013 года. Агульныя інвестыцыйныя затраты склалі 8 304,8 млн. руб.

            31.12.2020 г. дырэктарам прадпрыемства прызначаны і кіруе ў цяперашні час Мікалай Мікалаевіч Гуз. СПП “Аграмір” філіял ААТ “Малочны Мір” у розныя гады кіравалі: Шчурскі Васіль Аляксеевіч, Турак Юрый Мікалаевіч, Меленец Аляксей Міхайлавіч, Шыплюк Аляксандр Вітальевіч, Лазавіцкая Ніна Уладзіміраўна, Гуз Мікалай Мікалаевіч. Наглядальным саветам ААТ “Малочны Мір” прынята рашэнне аб стварэнні сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мілк Агра" і 24.09.2020 года у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў зарэгістравана сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Мілк Агра", заснавальнікам якога з'яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства "Малочны Мір".

СУП Мілк Агра   https://milkagro.by


Бібліяграфія:

https://milkagro.by/гісторыя

Беленя, О. Ценить то, что имеем / Ольга Беленя; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 26 чэрвеня (№ 49). — С. 4. ББК 224+462.3

О встрече трудового коллектива СУП "МилкАгро" с председателем Берестовицкого районного исполнительного комитета.

Ботвинко, А. Залог успеха — опыт и инновации / Анна Ботвинко; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 20 лістапада (№ 91). — С. 8. ББК 462.3

О работе унитарного предприятия "МилкАгро".

Хілюта, С. Зажынкі — свята збору новага ўраджаю / Сяргей Хілюта; фота // Бераставіцкая газета. - 2021. — 24 ліпеня (№ 57). — С. 1, 4. ББК 462.3+641

Аб арганізацыі свята "Зажынкі" супрацоўнікамі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў двух гаспадарках — РСУП "Алекшыцы" і СУП "МілкАгра".

Хилюта, С. СУП "МилкАгро" — на втором месте по урожайности / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 28 жніўня (№ 67). — С. 1. ББК 462.3

Хилюта, С. Ставка на качество / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 10 ліпеня (№ 53). — С. 1. ББК 462.3

О кормозаготовительной кампании в СУП "МилкАгро".