РАЗЛУКА

 

У маім пакоі  зімняй ноччу,

Заблукаюць цені па сцяне,

Думаю, закрыўшы сумна вочы,

Як далёка лёс загнаў мяне.

 

Адзінока ў міфічным свеце

Месяцам, закінутым у акно.

За сцяною адзічалы вецер,

Перабельвае нанава пано.

 

Завываў дварняк у падваротні –

Жудасна мелодыя цякла.

Як і ты, застаўся ён, гаротнік,

Без увагі, ласкі і цяпла.