Сяргей Габрусевіч

Нарадзіўся 9 верасня 1936 г. у вёсцы Верхаўляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымаў на гісторыка-філалагічным факультэце (рускае аддзяленне) Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Падчас вучобы ўзначальваў камітэт камсамола інстытута (1962-1963), працаваў лабарантам кафедры педагогікі. У 1964-1965 гадах, калі быў студэнтам дзённай формы навучання, загадваў вучэбнай часткай інстытута. Пасля заканчэння інстытута – асістэнт кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі, аспірант кафедры дыялектычнага матэрыялізму Беларускага ўніверсітэта. Аспірантуру скончыў датэрмінова і ў 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю “Развіццё У.І. Леніным марксісцкага вучэння аб практыцы як крытэрыі ісціны ў пазнанні сацыяльных з'яў”.У 90-я гады мінулага і пачатку гэтага стагоддзя прафесар С.А. Габрусевіч плённа працаваў на глебе нацыянальнай культуры. З’яўляўся членам Прэзідыума Беларускага Фонду культуры, старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду культуры. У 1994-1995 гадах заснаваў і рэдагаваў гісторыка-культурны часопіс “Свіцязь”, у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі культуры Гродзеншчыны і культуры беларускага замежжа. Аўтар больш за 100 навуковых прац па тэорыі пазнання, тэорыі і гісторыі беларускай культуры. Сярод навуковых прац прафесара С.А. Габрусевіча вылучаюцца манаграфіі “Гродна . Гістарычна-эканамічны нарыс”, “Гродзенскі дзяржаўны Універсітэт імя Янкі Купалы” , “Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё і спадчына”, а таксама вучэбныя дапаможнікі “Ад дзелавой гульні да прафесійнай творчасці” , “Педагагічная практыка студэнтаў”, “Гісторыя беларускай культуры” і іншыя. Член рэдкалегіі “Весніка ГрДУ імя Янкі Купалы”, часопіса “Роднае слова”, член Вучонага Савета ўніверсітэта і Савета аб'яднання кафедраў сацыяльна-гуманітарных навук. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2006 годзе. Пайшоў з жыцця 21 кастрычніка 2013 года. У 2015 годдзе выйшаў зборнік вершаў Сяргея Аляксандравіча на рускай мове "...Это край мой до боли знакомый", у якім змешчана больш за 20 лірычных вершаў прафесара Габрусевіча С.А. Яго вершы напоўнены шчырасцю, легкім подыхам ветру і светлай верай у будучыню.


МОЯ ДЕРЕВНЯ (деревня Верховляны)


Страниц (31)1234567891011 Вперёд