ЛЮБЛЮ АЙЧЫНУ …

 

Люблю айчыну я тады,

Як зацвітае мая квецень,

Ружова пень на голлі свеціць

І занявесяцца  сады.

 

Люблю птушыныя лады

На золку ў радужным букеці,

Дзе зараждаюцца ў суквецці

Высакародныя плады.

 

Люблю вяртацца я туды,

Дзе сонца вусны мае песціць,

Куды ўсё цягне на прадвесні –

Дзяцінства кліча праз гады.

 

Люблю пярэстасць барады,

Сакрэт пражытага на свеце.

Зноў прынясе паўднёвы вецер

Жыццёвы подых малады.