Аграфірма Стары Дворац

            Філіял Аграфірма «СТАРЫ ДВОРАЦ» РУП “Гроднаэнерга”

Аграгарадок Стары Дворац размяшчаецца на тэрыторыі Пархімаўскага сельскага савета. Філіял РУП "Гроднаэнерга" аграфірма "Стары Дворац" займаецца малочна-мясной жывелагадоўляй з развітай збожжавай гаспадаркай і буракасеяннем.

Аграфірма "Стары Дворац", філіял РУП "Гроднаэнерга" — гаспадарка параўнальна невялікая. Плошча яго сельскагаспадарчых угоддзяў складае 2960 гектараў, раллі — 2400 гектара. Але ў эканамічным плане сельскагаспадарчае прадпрыемства даволі моцнае. Землі аграфірмы размешчаны на тэрыторыі васьмі населеных пунктаў. Сваю гісторыю гаспадарка вядзе з красавіка 1945 года, калі на агульным сходдзе жыхароў вёскі Стары Дворац было прынята рашэнне аб стварэнні першага ў раёне калгаса з сімвалічнай назвай "Перамога". Асноўнае яго ўзбуйненне адбылося ў 1953 годзе, калі да яго паэтапна далучылі яшчэ пяць гаспадарак. У такім складзе сельгаспрадпрыемства, ператворанае ў 2003 годзе ў СВК «Стары дворац», існуе і сёння. Апошняя рэарганізацыя адбылася ў 2005 годзе. На базе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва быў створаны філіял РУП «Гроднаэнерга» — аграфірма «Стары Дворац», якая спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі з развітай збожжавай гаспадаркай і вырошчваннем цукровых буракоў.

Асноўныя паступленні фінансавых сродкаў у казну забяспечвае вытворчасць малака.

Велізарныя сродкі былі затрачаны на перааснашчэнне асноўных вытворчых фондаў. Дзякуючы гэтаму ўзведзены сучасны малочна-таварны комплекс «Бярозка» на больш чым 700 галоў дойнага статка з замкнёным цыклам вырошчвання цялят і да дарослых кароў. Тут створаны аптымальныя ўмовы працы, а таксама ідэальны мікраклімат для ўтрымання жывёл. З пераходам на сучасныя тэхналогіі павялічыліся надоі малака, прыкметна палепшылася яго якасць.

У 2008 годзе ў гаспадарцы ўведзены ў эксплуатацыю  адзін з лепшых у Рэспубліцы высокаэфектыўных зернеачышчальна-сушыльных комплексаў – ЗСК "ПЕТКУС" прадукцыйнасцю 40 планавых тон у гадзіну. На 70 працэнтаў абнавілі машынна-трактарны парк. Больш за 10 мільярдаў рублёў выдаткавалі на набыццё новай тэхнікі. Добраўпарадкавана тэрыторыя механізаванага двара, праведзены капітальны рамонт адміністрацыйнага будынка. Працаўнікі сельгаспрадпрыемства дамагліся поспехаў і ў мясной галіне.

У 2011-м годзе гаспадарка атрымала прыбытак і ў раслінаводстве. Асноўны ўпор тут робяць на рапс і цукровыя буракі. Сёлета павялічылі пасяўныя плошчы пад гэтыя культуры - да 300 гектараў на кожную.

У 2012-м годзе Аграфірма "Стары Дворац" філіяла РУП "Гроднаэнерга" займае першае месца ў рэспубліканскім конкурсе сярод сельскагаспадарчых філіялаў Міністэрства энергетыкі. Лідарства ў працоўным спаборніцтве забяспечана высокімі паказчыкамі па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых. Сёння ў «Старым Дворцы» створана і добрая кармавая база.

Калектыў аграфірмы неаднаразова займаў 1-ыя месцы ў рэспубліканскіх конкурсах, якія штогод праводзяцца сярод сельскагаспадарчых філіялаў Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Агрофирма "Старый Дворец" https://www.energo.grodno.by/agrofirma


Бібліяграфія:

Агрофирма "Старый Дворец" / ГПО "Белэнерго" РУП "Гродноэнерго". - 2014. - 37с. ББК 65.321(4Беи)

Ганчарова, С.  Стары дворец и Макаровцы станут агрогородками //  Бераставiцкая газета. — 2008. —    19 студзеня (№ 5). -  C.2. ББК Б19

Гончарова, С. Александр Курило посетил агрофирму "Старый Дворец" / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 27 чэрвеня (№ 49). — С. 2. ББК 224+462.3

Гончарова, С. Жилье для труженников села / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 14 снежня (№ 97). — С. 1. ББК 436+462.3

О возведении двухэтажного жилого дома для специалистов агрофирмы "Старый Дворец".

Держанович, В.  И сново первые! //  Бераставіцкая газета. —  2011. —    15лістапада(№ 90). -  C.3. ББК Б462.3

О работе филиала РУП"Гродноэнерго" агрофирмы "Старый Дворец.

Держанович, В.  Путём перемен и преобразований //  Бераставіцкая газета.   2010.     20лістапада (№ 91).   C.3. ББК 462.3

О работе филиала РУП"Гродноэнерго" агрофирмы "Старый Дворец.

Дудко, А. Сев — дело рук профессионалов / Анжелика Дудко; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 31 жніўня (№ 68). — С. 3. ББК 462.3

О посевной кампании озимых на базе агрофирмы "Старый Дворец".

Дудко, А. Соревновались селекционеры / Анжелика Дудко; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 28 верасня (№ 76). — С. 3. ББК 462.3+466

О районном конкурсе по искусственному осеменению и воспроизводству стада крупного рогатого скота, который состоялся на базе агрофирмы "Старый Дворец".

Заенчковская, О. Зернышко к зернышку / Ольга Заенчковская; фото автора // Бераставіцкая газета. - 2019. — 3 жніўня (№ 60). — С. 1, 3. ББК 462.3

Об уборочной кампании в агрофирме "Старый Дворец".

Заенчковская, О. Кукуруза в поле...нашего зрения / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 5 верасня (№ 70). — С. 3. ББК 462.3

Об уборочной кампании по уборке кукурузы в агрофирме "Старый Дворец".

Заенчковская, О. Кукурузу — на поля! / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 4 мая (№ 35). — С. 6. ББК 462.3

О посевной кампании на базе агрофирмы "Старый Дворец".

Заенчковская, О. На смену пришла зеленая жатва / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 11 жніўня (№ 63). — С. 3. ББК 462.3

О кормозаготовительном процессе на базе агрофирмы "Старый Дворец".

Лешенюк, А.  Дружный и сплоченный коллектив //  Бераставіцкая газета.   2013.     16 лістапада (№№ 90-91).   C.11. ББК 462.3

О работе филиала РУП"Гродноэнерго" агрофирмы "Старый Дворец.

Миклаш, И.  10 лет в составе "Гродноэнерго" //  Бераставіцкая газета. -  2015.    22 снежня (№ 101). -  C. 5. ББК 462.3

Миклаш, И. Закладывают фундамент для будущих результатов / Ирина Миклаш; фото // Бераставіцкая газета. - 2018. — 17 лістапада (№ 91). — С. 14. ББК 462.3

О трудовом коллективе агрофирмы "Старый Дворец" Берестовицкого района.

Миклаш, И. Лидер областного соревнования / Ирина Миклаш; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 24 лістапада (№ 92). — С. 2. ББК 462.3

О Владиславе Мандрике, молодом водителе в агрофирме "Старый Дворец".

Миклаш, И. Старательный труд — достойный результат / Ирина Миклаш; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 14 лістапада (№ 89). — С. 11. ББК 462.3

О работе агрофирмы "Старый Дворец".

Предко, Ю. Дисциплина — залог успеха / Юлия Предко; фото // Бераставіцкая газета. - 2017. — 18 лістапада (№91). — С. 9. ББК 462.3

О работниках агрофирмы "Старый Дворец".

Предко, Ю. "Нам есть, чем гордиться" / Юлия Предко; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 16 лістапада (№ 89). — С. 11. ББК 462.3

О работе агрофирмы "Старый Дворец".

Предко, Ю. Районная группа побывала в Старом Дворце / Юлия Предко // Бераставіцкая газета. - 2019. — 23 сакавіка (№ 23). — С. 2. ББК 224+462.3