ВЕРАСЕНЬ

 

Адышла залатая пара,

Адцвіло непаўторнае лета.

Прывітальнасцю школы сагрэта,

Завіхліва звініць дзетвара.

 

Зноў паклікаў вясёлы званок,

І яднае ўтульнасць класа.

Можа цяжка бывае часам

Калі новае дарыць урок.

 

Ападае асенні лісток

Часу бег непамерна імклівы

І настаўніка працы руплівай

Узыходзіць прыгожы расток.