ХМЯЛЬНОЕ ПІВА

          Раніцай  сабраўшыся ў гаражы, хлопцы наперабой, адзін перад другім, успаміналі, што ў іх адбылося “пасля учарашняга”.

         - Мая прамаўчала, але кішэні ператрэсла, цяпер “голы васэр”, – пачаў Вацэк Прылепа.

         - Казаў табе, аддай заначку мне. Мая ніколі па кішэнях не шнырыць, - азваўся Мірон Макарэц.

         - Правільна, твая не трасе кішэняў, ды ты сам наўрат ці данёс бы грошы да дому.

         Паміж сябрамі ўзнікла “пікіроўка” словамі – хто каго ямчэй “падколе”.

         - Няма нам пра што пікавацца, - прабурчэў Мацей Савіцкі.

         - Э, паслухай, а чаго ты такі нямоглы, - пераключыўся на Мацея Вацэк, - хіба ўсю ноч не спаў.

-         Ды не, справа ў тым, што наждака не маю.

-         А прычым тут наждак, - спытаў Мірон.

-         А пры тым, што пілаваць, ім хутчэй і зручней,

чым  напільнікам.

-         Мацейка, не гавары загадкамі. Раскажы ў чым

 справа, а мы паслухаем, - адчуўшы “сенсацыю” падлабуніўся да Мацея Вацэк.

         - Ат, хіба вы не ведаеце маю “змяю”. Учора ўвечары, “пасля гэтага”, я адчыняю дзверы ў кватэру, а яна да мяне з кіпцюрамі да твару. Во, бачыце, і адмеціну заставіла, - Мацей крануў абдзертае вуха. – Як пачаў я ёй спілоўваваць напільнікам, уручную, яе манікюр, то нейкі час верашчала, а потым супакоілася. Вось да двух гадзін ночы і правалэндаўся. Пагэтаму і не выспаўся.

         - А як у цябе справы, Яша, - звярнуўся да Яшкі Арцюха нехта з прысутных, - учора “хмяльнога” піва не купляў?

-         А дзе ж яго купіш, калі вы без мяне ўчора ўсё

аформілі.

-         Што гэта за піва такое “хмяльное”? – спытаў

Максім. Ён толькі ўчора ўладкаваўся на працу ў гараж і не ведаў усіх шафёрскіх “прыколаў”.

         - Хадзі да мяне, раскажу, - азваўся з-пад машыны, якую рамантаваў, Мірон Макарац. – Тыдняў два таму назад, пасля работы, мы вырашылі трошкі “пасядзець”. Прычына знайшлася, знайшлося і “гаручае”. І вось, калі ў нас засталося зусім нямнога, з рэйса прыехаў Яшка Арцюх. Мы яму прапанавалі, але ён спачатку адмовіўся. Баяўся сваёй “кобры”. Мы пачалі ўгаворваць. Яша згадзіўся.

         - Толькі сядзець з вамі не буду. Наліваеце шклянку “пад рубчык”, глыну і пабягу да дому, можа не пазнае.

         Так і зрабілі. Яшка сербануў паўнюткую шклянку, кінуў у рот скрыглік сала с хлебам, паклаў у кішэню бутэльку піва, якую прывёз з сабою і рушыў да дзвярэй.

-         Яша, а можа яшчэ? - прапанаваў нехта.

Яшка, трымаючыся за клямку прыпыніўся на

хвіліну, потым вярнуўся да стала, глынуў яшчэ такую самую дозу і подбегам падаўся да дому.

         - Ну хоць адзін раз вярнуўся як чалавек, - здаволена сустрэла яго жонка. – “Поле цудаў” пачынаецца. Ідзі глядзі і будзем вячэраць.

-         Я піва бутэльку прынёс, можа будзеш? –спытаў

Яша.

-         Ды не. Ідзі глядзі тэлевізар і пі сваё піва.

Хуценька разбуўшыся Яшка ўключыў тэлевізар,

сеў на канапу і, прапанаваўшы Якубовічу тост, выпіў бутэльку піва.

         Калі праз нейкі час жонка намагалася паклікаць Яшу, які вярнуўся з работы “Як чалавек”, вячэраць, гаспадар быў “ніякі”. Так на канапе і праспаў да раніцы.

         - Ну бабанькі, не ведаю, што за піва цяпер прадаюць. Мой учора бутэльку як выпіў, дык ледзь на раніцы дабудзілася, - расказвала на рабоце Яшына жонка на наступны дзень.

         І ужо ў каторы раз, усе хто быў у гаражы зайшліся вясёлым рогатам. Здаецца пэўна, што праз нейкі час, тут народзіцца чарговая байка пра “наждак”.

Красавік  1999 год