КАНЦОНА

 Бераставіцкая “Канцона”,

Спляценне дзіўных галасоў.

Цячэ мелодыя так сонна

Прывідамі вясновых сноў.

 

Збягаюць гукі ручаямі

У русла песеннай ракі,

І пырхнуць ноты салаўямі

Ля пышнай засені ракіт.

 

Трапечуць ноты жаўрукамі

У сінявокай вышыні,

Недасягальныя рукамі –

Душою толькі ўспрымі.

 

Калейдаскопам пералівы:

То горне радасці наплыў,

То ціхай хваляю тужліва

На сэрца коціцца матыў.

 

Мінор змяняецца мажорам,

Зазвоніць песня серабром,

Калышацца лагодным морам,

Ракоча першым майскі гром.

 

Нібыта ў чоўне я Ясона

Плыву пад ветразем вякоў –

Бераставіцкая “Канцона”

Хвалюе зноўку землякоў.

Акроплена вадой свянцонай

З Бераставіччыны крыніц.

Непараўнальнае “Канцоны”

Хай спеў не ведае граніц.