Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства КСУП “Малабераставіцкі элітгас”

 

Малая Бераставіца – цэнтр Малабераставіцкага сельсавета,  знаходзіцца ў 40 км ад Гродна. У 2007 г., у рамках рэалізацыі Праграмы адраджэння і развіцця сяла, у Малой Бераставіцы пачалося будаўніцтва аграгарадка. 27.03.2009 г вёска атрымала статус аграгарадка. І цяпер жыццё тут практычна не ўступае па камфорту гарадскому. Створаная інфраструктура забяспечвае ўсе неабходныя стандарты мясцоваму насельніцтву.

У 1949-1952 гг. у кожнай вёсцы сельсавета быў самастойны калгас: “Сцяг Саветаў” (з 15.9.1949, в. Малая Бераставіца, першы старшыня А.А. Амельянчык),  “Чырвоная звязда” (з 22.11.1949, в. Багдзюкі), імя Молатава (з 17.12.1949, в. Куркежы, старшыня А.В. Ціток), “Новы свет” (з 12.9.1949, в. Хілякі, старшыня Г.В.Дзявідовіч), “Перамога” (з 7.12.1949, в. Дзіневічы, старшыня В.Войшаль), імя Чапаева (з верасня 1949, в. Каменка, старшыня В.І. Курганскі), “Іскра” (в. Кавалі, старшыня І.І. Бацян). Але самым першым быў арганізаваны калгас “1 Мая” ў в. Вайцехаўшчына-Спудзвілы ў 1947 г. (старшыня Ю.М. Більдзя). Ужо ў 1950 г. ён атрымаў даход 26 242 руб. У гаспадарцы тады было 11 кароў і 8 цялят, 1 свінаматка і 5 парасят, 10 курэй (пры плане 140), 49 рабочых коней. Іх даглядалі 3 даяркі-даглядчыцы, 1 свінарка, 1 птушніца, 4 конюхі.

З сельскагаспадарчага інвентару было 30 плугоў, 3 жняяркі, 2 малатарні, 3 веялкі, 29 саломарэзак, 46 вазоў, 11 саней. Працавала 46 калгаснікаў, якія выпрацавалі 10 806 працадзён. На калгасных палетках атрымалі па 10 ц азімай пшаніцы, 11 ц жыта, па 12 ц пшаніцы яравой, па 9 ц ячменю, па 8 ц аўса. Сеялі яшчэ лён і каноплі на семя. Цукровыя буракі парадавалі калгаснікаў: замест запланаваных 170 ц іх сабралі па 248 ц.

У 1951 г. першым да калгаса “1 Мая” (в. Вайцехаўшчына) прымкнулі калгаснікі “Чырвонай звязды” з в. Куркежы, а ў 1952 г. аб’ядналіся і іншыя вёскі, а цэнтр калгаса “1 Мая” перамясціўся ў Малую Бераставіцу. Шмат сіл развіццю гаспадаркі аддаў яе старшыня М. Хэйлік. У розны час тут старшынямі працавалі І.І. Арэшкін, П.М. Стрыга, І.І. Кузміч. 12 ліпеня 1971 года калгас названы імем С.В. Прытыцкага.

З 1979 г. праўленне калгаса ўзначаліў высокакваліфікаваны спецыяліст, энергічны, ініцыятыўны і прадпрымальны кіраўнік Анатолій Паўлавіч Коханаў. У 1981 г. сярэдняя ўраджайнасць каласавых была 25,5 ц, бульбы 206 ц, цукровых буракоў 350 ц. Надой малака ад каровы склаў 2251 кг, сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на адкорме 351 г, а свіней 495 г. Калгас неаднаразова выходзіў пераможцам у рэспубліканскім, абласным і раённым спаборніцтвах. Інтэнсіўна будавалася жыллё, вытворчыя аб’екты.

Па ініцыятыве А.П. Коханава ў калгасе арганізавана лабараторыя мікракланальнага размнажэння бульбы, пабудавана 12 фермаў, газіфікавана Малая Бераставіца. А.П. Коханаў за працоўныя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга і Ордэнам Пашаны.

30 чэрвеня 2001 г. калгас імя Прытыцкага перайменаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (СПК) “Малабераставіцкі элітгас”. У 2004 г. у склад гаспадаркі ўвайшоў СПК “Паплаўцы”. У лістападзе 2016 г. СПК “Малабераставіцкі Элітгас” рэарганізаваны ў камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Малабераставіцкі элітгас” (КСУП) (дзяржаўнае прадпрыемства “Малабераставіцкі элітгас”).

Агульная зямельная плошча прадпрыемства на сённяшні дзень складае 6975 га, з іх сельскагаспадарчых угоддзяў 5988 га. У тым ліку раллі 4311 га, сенакосаў 472 га, пашы 1205 га. Глебы гаспадаркі дзярнова-падзолістыя, супясчаныя; бал раллі - 37, а сельгасугоддзяў - 34.

У калектыве працуе больш за 300 чалавек. Арганізацыйная структура прадпрыемства – гэта 3 вытворчых аддзяленні,  ў склад якіх уваходзяць 4 жывелагадоўчыя фермы, у тым ліку 3 малочнатаварныя,  рамонтныя майстэрні, аўтапарк. У машынна-трактарным парку налічваецца больш за 50 трактароў,  збожжаўборачныя камбайны, кормаўборачныя, бульбаўборачныя,  грузавыя адзінкі, легкавыя аўтамабілі,  аўтобусы і спецмашыны.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Малабераставіцкі элітгас» спецыялізуецца на вырошчванні элітных насенняў бульбы, збожжа і  рапсу, вытворчасці малака і мяса.

З 1990 года функцыянуе лабараторыя па мікракланальнаму размнажэнню бульбы,  зыходны матэрыял атрымліваюць  ад  НАН РБ «Навукова-даследчы інстытут бульбаводства». Прымяненне перадавых тэхналогій дазваляе атрымліваць ураджайнасць бульбы звыш 356 ц/га. Кожны год вырошчваюцца 8 сортоў бульбы стойкіх да хваробаў і з добрымі смакавымі якасцямі, рэалізуецца да 388 тон насенных клубняў эліты.

Другі напрамак гаспадаркі – вытворчасць элітных насенняў збожа. Прадпрыемства супрацоўнічае з Гродзенским занальным НДІ сельскай гаспадаркі і вырошчвае насенне збожжа 24 сартоў. Якасць насенняў забяспечваецца найноўшым  абсталяваннем айчынных і замежных вытворцаў. Маецца 6 сушылак рознага тыпу. Дзейнічаюць 3 збожжаачышчальныя лініі. Гаспадарка реалізуе да 429 тон элітных насенняў збожжа і збожжабобовых культур.

На сённяшні дзень у дзяржаўным прадпрыемстве «Малабераставіцкі элітгас» налічваецца больш за 4700 галоў буйнай рагатай жывёлы, у тым ліку больш за 1000 кароў.

КСУП «Малабераставіцкі элітгас»   http://elithoz.by/news/one/296/

Бібліяграфія:

Агрогородок Малая Берестовица // Агрогородки Гродненщины. / Главный редактор Владимир Шпарло — Брест: ООО «РИА «Вечерний Брест», 2003. — С. 14—15.

Ботвинко, А. Лицеисты — на уборке картофеля / Анна Ботвинко; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 2 кастрычніка (№ 77). — С. 3. ББК 633+462.3 

Воробей, В. "Я хотел всю жизнь прожить на малой родине" / Вероника Воробей; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 12 кастрычніка (№ 80). — С. 3. ББК 269+462.3 

О Сергее Михайловиче Садовничем, бывшем руководящем работнике КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Ганчарова, С. "Бульба-МЭБ", ці Свята бульбы па-малабераставіцку / Святлана Ганчарова; фота // Бераставіцкая газета. - 2018. — 29 жніўня (№ 68). — С. 1—2. ББК 46+649 

Аб правядзенні фестываля бульбы ў аг. Малая Бераставіца.

Малая Бераставіца // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т9. Гродзенская вобласць. Кн.1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі”. – Мінск : Беларус. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2015. – С.377—379.

Гиль, Г. Зимой и летом одним... плюсом / Геннадий Гиль; фото // Сельская газета. - 2021. — 19 января (№ 6). — С. 5. ББК 462.3 

О работе КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Гиль, Г. Картофель всегда в цене / Геннадий Гиль; фото Сергея Хилюты // Сельская газета. - 2020. — 5 мая (№ 50). — С. 9. ББК 462.3

О посевной кампании в КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Гончарова, С. Обряд "Зажинки" провели в КСУП "Малоберестовицкий элитхоз" / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 23 ліпеня (№ 57). — С. 4. ББК 462.3+649  

Гончарова, С. Партнер надежный и ответственный: КПУП "Берестовицкая сельхозтехника" / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 14 лістапада (№ 89). — С. 15. ББК 463 

Гончарова, С. Позвал в гости "Бульба-МЭБ" / Светлана Гончарова; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 31 жніўня (№ 68). — С. 3. ББК 462.3+64 

О сельскохозяйственном празднике "Бульба-МЭБ" в аг. Малая Берестовица.

Грибанова, С. Состоялся конструктивный разговор / Светлана Грибанова ; Светлана Гончарова // Бераставіцкая газета. - 2020. — 25 ліпеня (№ 57). — С. 2. ББК 15+22+462.3 

О встрече депутата Палаты представителей Национального собрания РБ по Гродненскому сельскому избирательному округу № 53 Александра Аутко с трудовыми коллективами КСУП "Пограничный-Агро" и "Малоберестовицкий элитхоз".

Заенчковская, О. В рядах награжденных — пополнение / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 16 лютага (№ 13). — С. 3. ББК 462.3 

О награждении животноводов в КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Заенчковская, О. Жизнь — маршрут, а он на нем — водитель / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 9 лютага (№ 11). — С. 5. ББК 462.3 

О Сергее Якимовиче, водителе автобуса КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Заенчковская, О. С ранними яровыми справились / Ольга Заенчковская; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 16 красавіка (№ 30). — С. 1—2. ББК 462.3 

О посеве зерновых и зернобобовых яровых культур в КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Наддэ, Н.  Маленькі сакрэт Галіны //  Бераставіцкая газета.   2015.   17 студзеня (№ 4).   C. 3. ББК Б462.3 

Пра Галіну Стасюкевіч, цялятніцу малочнатаварнага комплексу "Малая Бераставіца" .

Предко, Ю. Коллектив профессионалов — главная гордость / Юлия Предко; фото // Бераставіцкая газета. - 2019. — 16 лістапада (№ 89). — С. 10. ББК 462.3 

О работе КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Предко, Ю. Профессионализм — залог успеха / Юлия Предко; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 14 лістапада (№ 89). — С. 10. ББК 462.3 

О работе сельскохозяйственного предприятия "Малоберестовицкий элитхоз".

Семенова, Е. Элита начинается с пробирки / Елена Семенова // Сельская газета. - 2019. — 29 июня (№ 74). — С. 24. ББК 462.3 

О работе КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Хилюта, С. Весна и молодость, улыбки и цветы / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 7 сакавіка (№ 18). — С. 1. ББК 267+466.2 

Об Анастасии Гнедёнок, ветеренарном враче сельскохозяйственного предприятия "Малоберестовицкий элитхоз".

Хилюта, С. Владимир Мороз — лидер в хозяйстве по намолотам / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 3 жніўня (№ 60). — С. 1. ББК 462.3 

О Владимире Мороз, комбайнере КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Хилюта, С. В разгаре зеленая жатва / Сергей Хилюта // Бераставіцкая газета. - 2021. — 5 чэрвеня (№ 43). — С. 1. ББК 462.4 

О кормозаготовительной кампании в КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Хилюта, С. В элитхозе идет посадка картофеля / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 25 красавіка (№ 32). — С. 1. ББК 462.3 

О посадке картофеля в КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Хилюта, С. Двигатели прогресса в животноводстве / Сергей Хилюта // Бераставіцкая газета. - 2017. — 2 жніўня (№60). — С. 3. ББК 466+466.2 

О проведении конкурса по искусственному осеменению и воспроизводства стада крупного рогатого скота на базе КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Хилюта, С. Картофельный сезон в разгаре / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 12 верасня (№ 71). — С. 1. ББК 462.3 

Об уборке картофеля в КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Хилюта, С. Кормовой конвейер набирает обороты / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 9 чэрвеня (№ 44). — С. 1, 3. ББК 462.3 

О заготовке кормов первого укоса аграриями КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Хилюта, С. Награда за успехи в животноводстве / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 2 лютага (№ 8). — С. 3. ББК 462.3 

Об итогах работы за 2020 год животноводов молочного цеха КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Хилюта, С. "Наш животновод": маршрут традиционной акции "Наш животновод" пролег на этот раз по молочнотоварным фермам сельскохозяйственного предприятия "Малоберестовицкий элитхоз" / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2020. — 29 лютага (№ 16). — С. 1. ББК 234+462.3 

Хилюта, С. Посевная набирает обороты / Сергей Хилюта; фото // Бераставіцкая газета. - 2021. — 30 сакавіка (№ 24). — С. 1. ББК 462.3 

О посевной кампании в КСУП "Малоберестовицкий элитхоз".

Чыкун, В. Малая Бераставіца на скрыжаванні гісторыі і сучаснасці / Валянціна Чыкун. — Вялікая Бераставіца. — 2018. — 42 с.