У БЕРАСТАВІЦЫ ЛЕТА

 

Абліло Бераставіцу лета

Жыватворным сітам навальніц.

Серэнада салаўіная дапета,

Заірдзелі пацеркі суніц.

 

Абняло Бераставіцу лета

Квецені наткала паясы.

Захвалююць вечныя сакрэты,

Тайны неразгаданай душы.

 

Загуляла ў Бераставіцы лета,

Радуюць птушыныя лады.

Сонечнаю ласкаю сагрэты

Гарадок, заўсёды малады.

 

Зноўку у Бераставіцы лета

Звоніць галасамі дзетвары.

І пахарашэлыя кабеты

Поўняць вечаровыя двары.

 

Нашы мары сонечнае лета

Уплятае ў радужныя сны.

Ліхтары каштанавага цвету –

Дабрадзеі будучай вясны.