11.11.2016 г. Літаратурная кампазіцыя "Чароўны свет звяроў і птушак Яўгена Чарушына"

     Да  115-годдзя з дня нараджэння знакамітага пісьменніка, мастака-натураліста Яўгена Іванавіча Чарушына ў філіяле "Малабереставіцкая інтаграваная сельская бібліятэка" прайшла літаратурная кампазіцыя "Чароўны свет звяроў і птушак Яўгена Чарушына".

      Літаратурная кампазіцыя складалася з цыкла мерапрыемстваў: кніжная выстава "Свет пісьменніка-натураліста Яўгена Чарушына" , літаратурная гульня па апавяданнях "Пра Томку", гадзіна творчасці "Мае каханыя звераняты". Шмат незабыўных момантаў было ў дзяцей падчас мерапрыемства. Кожны імкнуўся перадаць у малюнку  змест твора,  характар героя, яго звычкі. Што атрымалася ў дзяцей судзіць вам, нашы чытачы. Усе працы дзяцей прадстаўлены на выставе ў бібліятэцы.