У філіяле
“Лішкаўская сельская бібліятэка” адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі
і перапрацоўчай прамысловасці. На мерапрыемства былі запрошаны
спецыялісты жывёлагадоўчай галіны СВК “Макараўцы”. Адкрыў мерапрыемства галоўны заатэхнік
Міхаіл Жук. Ён павіншаваў усіх са святам, пажадаў усім здароўя, цярпення і
ўзаемаразумення. Прадоўжылі сустрэчу дыскатэкай з гульнёва-забаўляльнай
праграмай, якую падрыхтавала і правяла бібліятэкар Зоя Хлебнікава.