03.12.2016 г. Гадзіна праблемных пытанняў "Што мы ведаем пра СНІД?"

    У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гадзіна праблемных пытанняў "Што мы ведаем пра СНІД?". Падлеткі даведаліся аб наступствах смяротнага віруса ў XX - XXI  ст. для ўсяго чалавецтва і якія меры трэба прадпрымаць каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх.

      









       Гутарка атрымалася ажыўленай і цікавай, падлеткі ўжо ведалі вельмі шмат пра СНІД, яны расказалі гісторыі пра якія яны чыталі  ці бачылі па тэлевізары. Вельмі ўразілі іх лёсы знакамітых людзей, заражаных гэтым смяротным вірусам ад якога на яшчэ не вынайшлі лекаў.