03.12 .2016г.Дзень інфармацыі “За здаровы лад жыцця без СНІДу і наркотыкаў!”.

У рамках раённай акцыі “Я за!#прафілактыка ВІЧ”, прысвечанай Сусветнаму дню прафілактыкі СНІД, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “За здаровы лад жыцця без СНІДу і наркотыкаў!”. 




Бібліятэкары  правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя урок-кансультацыю “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі”, на які запрасілі ўрача-валеолага Бераставіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Падчас мерапрыемства дзеці  пазнаёміліся з матэрыяламі інфармацыйна-ілюстраванай кампазіцыі “Паядынак са СНІДам” і адказалі на пытанні віктарыны “Нашы веды пра ВІЧ/СНІД”.