1.12.2016г. Гадзіна трывожнага паведамлення "СНІД і грамадства"

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Ва ўсім свеце ў гэты дзень кажуць пра СНІД, пра тое, якую пагрозу існаванню чалавецтва нясе гэта глабальная эпідэмія. 

З гэтай нагоды ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча  прысвечаная гэтай праблеме. Бібліятэкар падрабязна распавяла пра прычыны, наступствы і вынікі страшнага захворвання. Мэтай мерапрыемства было матываваць навучэнцаў на свядомае стаўленне да праблем прафілактыкі СНІД, сфармаваць у іх правільныя жыццёвыя ўстаноўкі.Для нагляднасці была паказаны мультымедыйная прэзентацыя пра ВІЧ і СНІД, пра тое, якія небяспекі яны нясуць і як перадаюцца, ці існуюць меры прафілактыкі. У завяршэнні мерапрыемства быў праведзены агляд у кніжнай выставы “Ведаць пра СНІД усё”.